Цэрымонія інагурацыі адкладаецца
З 20 сакавіка (з прэс-канферэнцыі паводле вынікаў выбараў) Аляксандр Лукашэнка не з’яўляўся ні ў эфіры нацыянальных тэлеканалаў, ні ў паведамленнях афіцыйных інфармацыйных агенстваў. Ад мінулага тыдня да 27 сакавіка гэтаксама не аднаўляўся прэзідэнцкі сайт.
Трывожныя хваляванні ўзмацніліся пасля паведамлення Цэнтарвыбаркаму наконт таго, што інаўгурацыя Лукашэнкі адкладзена. Замест 31 сакавіка (гэты дзень быў прызначаны старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай) на сярэдзіну красавіка. Аб зменах раскладу А. Лукашэнкі паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Дзень інагурацыі яшчэ невядомы, ён будзе абвешчаны пазней Адмінстрацыяй прэзідэнта. Аб прычынах пераноса не паведамляеца.
Нагадаем, што згодна Выбарчаму кодаксу, на працягу 10 дзён з мамента прыняцця Цэнтрвыбаркамам рашэння аб зацвярджэнні вынікаў выбараў былыя кандыдаты ў прэзідэнты маюць правы абскардзіць іх у Вярхоўным судзе. Паседжанне ЦВК адбылося 23 сакавіка, а гэта значыць, што апошні тэрмін для заяўлення аб прызнанні выбараў несапраўднымі — 2 красавіка.
Акрамя гэтай навіны, прэсавая служба кіраўніка краіны паспяшалася паведаміць, што на 28 сакавіка ў прэзідэнта запланавана нарада ў пытаннях ўдасканалення структуры органаў дзяржаўнага кіравання. Апроч таго, анансавана, што 2 красавіка Аляксандр Лукашэнка збіраецца ў Маскву на ўрачыстасці з нагоды гэтак званага дня яднання народаў Расіі і Беларусі.
Дзе быў Лукашэнка мінулы тыдзень — афіцыйна не паведамляецца. Аднак ёсць звесткі, што ён актыўна займаўся спортам — у прыватнсці, шмат катаўся на лыжах.
Паводле БелаПАН
і радыё “Свабода”
28 сакавіка 2006
|