Апошнія навіны
ў Ля былога намётавага лагеру людзі пакідаюць бела-чырвона-белыя
букеты. На Кастрычніцкую плошчу ў Мінску прыходзілі бацькі і знаёмыя
затрыманых тут 24 сакавіка ўдзельнікаў акцыі пратэсту. На месцы,
дзе стаяў намётавы гарадок, паклалі букеты з белых і чырвоных кветак.
Супрацоўнікі камунальнай службы гэтыя кветкі даволі хутка прыбралі.
За плошчай назіраюць міліцэйскія пасты.
ў Каля станцыі метро Няміга запаленыя свечкі салідарнасці. Сабраліся
каля 200 чалавек. Сабраныя запалілі свечкі на знак салідарнасці
з тымі, хто быў затрыманы пасля 19 сакавіка. Супрацоўнікі міліцыі
пакуль толькі назіраюць за акцыяй, аднак ня ўмешваюцца.
ў Некалькі соцень арыштаваных і затрыманых апазіцыянераў знаходзяцца
ў Мінскім спецпрымальніку, а таксама ў ізалятарах Мінскага раёну
і вобласці. Камеры перанаселеныя. У Жодзінскім следчым ізалятары
знаходзяцца больш як дзве сотні затрыманых у Менску апазіцыянераў.
Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага раёну трымаюць 59 дзяўчат.
Усіх будуць судзіць 27 сакавіка.
Паводле радыё "Свабода" |