Беларускі цэнтр у Бельгіі ў падтрымку беларускай моладзі
Шаноўныя сябры, браты - беларусы!
Мы, беларусы, што жывем у Бельгіі, з заміраннем сэрца назіраем за вашай мужнай барацьбой за светлую будучыню нашай радзіны. Вы, не баючыся запалохванняў і рэпрэсій з боку прагніўшай улады, годна сталі ў авангардзе перамен. Хай шмат каму падаецца, што зло надта моцнае, але, дзякуючы такім як вы, няўмольна набліжаецца імгненне вызвалення, новага жыцця, калі ўлада будзе паважаць сваіх грамадзян, сваю гісторыю і культуру, і грамадзяне будуць ганарыцца жыць у такой краіне.
Ведайце, беларусы за мяжой, як і ўсё прагрэсіўная чалавецтва, салідарны з вамі ў вашай барацьбе. Ваша перамога стане нашай перамогай. Жыве Беларусь!
Беларускі цэнтр, Бельгія |