диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Знішчаны гарадок на Кастрычніцкай плошчы

Усіх пахапалі ў тым, у чым яны былі, палову з іх пабудзілі. Аперацыя не была імгненная, і людзям якія спалі ў намётах, далі час каб прачнуцца і ачуняць. Гвалту не было. Дзякуючы нейкай невядомай жанчыне, якая пад час ачаплення зразумела, што лагера больш ня будзе, яна ўзяла ў рукі мегафон, папрасіла не ўжываць гвалт і сказала, што ўсё зробім самі. Гвалту сапраўды не было, адзінае, калі ўжывалася сіла – гэта калі людзей запіхвалі ў аўтазакі і адвозілі.

На момант штурму колькасць людзей у гарадку стабілізавалася – у тры гадзіны ўночы новыя людзі не падыходзілі. Паводле ацэнак журналістаў, іх было крыху меней за 500 чалавек. Частка з іх стаяла па перыметры і бараніла лагер, частка адпачывала. Болей за ўсё стаялі хлопцы, адпачывалі дзяўчаты.

На Кастрычніцкай плошчы зараз некалькі трактароў, якія зграбаюць тое, што засталося ад намётавага лагеру. Тут ужо пабывала некалькі машынаў, грузавікоў, якія вывозілі абсалютна ўсё, што было ў дэманстрантаў. Папярэдне сцягі і транспаранты забралі людзі ў цывільным. Усё астатняе без разбору вывозіцца. Некалькі бульдозераў з некалькіх бакоў усё счышчаюць у адно месца.

Аперацыя, якую нават нельга назваць штурмам, скончылася ўсяго за 20 хвілінаў. Пасля таго як усіх арыштавалі і адвезлі ў пастарунак, яшчэ пэўны час стаяла ачапленне міліцыі, але журналісты бачылі, што ў гэтае ачапленне ўвайшлі людзі ў цывільным і таксама людзі, якія мелі бытавыя відэакамеры – звычайна такімі камерамі робяцца аператыўныя здымкі. Потым знялі ачапленні і дазволілі журналістам падыйсці да таго месца, дзе знаходзіўся лагер.
Калі супрацоўнікі камунальных службаў пачалі прыбіраць рэшткі лагеру, знайшлі гару пустых бутэлек ад гарэлкі і ад піва. Журналісты адразу адзначылі, што якраз у тым сектары лагеру якраз больш за ўсё прысутнічалі людзі ў цывільным і тыя, хто вёў аператыўную здымку.

Журналістаў на плошчы цяпер вельмі многа. Зараз супрацоўнікі камунальных збіраюць у коўш экскаватара смецце. Яны вельмі дакладна перабіраюць, дзе і што знаходзіцца. Бо тут вельмі шмат прыватных рэчаў – тэрмасы, вопратка, ежа.

Паводле радыё “Свабода”

Здымкі паводле радыё “Свабода”

 

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович