Ніл Гілевіч у падтрымку беларускай моладзі

Дарагія маладыя сябры!

Па стану здароўя не магу быць разам, але душой і сэрцам я з Вамі. І хачу Вам сказаць: Вашае непрыняцце хлусні і ашуканства, Вашае патрабаванне праўды і справядлівасці, Вашае процістаянне чорнай антыбеларускай сіле - гэта высокі грамадзянскі ўчынак і праверка Вашай гатоўнасці змагацца за свабодную і незалежную Беларусь.

Не падайце духам, бачачы, што верх узяла няпраўда: гэта часова. Вы, мае дарагія, яшчэ ўбачыце, якая ганьба спасцігне абаронцаў хлуні, і Вы будзеце ганарыцца сваім сённяшнім маральным подзвігам. Дазвольце закончыць маё Вам прывітанне радкамі майго верша “Кліч да беларускай моладзі”:

Помні:

Волю ў змаганні бяруць,
А не просяць,
Не кленчаць,
Не моляць.
Толькі ты
Зберажэш Беларусь!
Толькі ты,
Беларуская моладзь!
‹‹ на галоўную | у архіў