Акадэмік Радзім Гарэцкі ў падтрымку беларускай моладзі
Дарагія змагары за праўду, за дэмакратыю, за незалежнасць нашай любай Бацькаўшчыны!
Ганаруся Вашай мужнасцю, шчырасцю, адданасцю справе Адраджэння Беларусі!
Вашы намаганні ў стварэнні сапраўды незалежнай дэмакратычнай еўрапейскай беларускай дзяржавы не дарэмны, яны адгукаюцца ў сэрцах мільёнаў грамадзян Беларусі і адкрываюць ім вочы на сучасны антынацыяльны дыктатарскі рэжым. Тая хлусня і дэмагогія, якая брудным патокам льецца з дзяржаўных тэлебачання і газет, няхай пройдзе міма Вашых душ і сэрцаў, бо яна відавочна прымітыўная і пахабскі брыдкая!
Кожны разумны чалавек гэта ўсведамляе!
На жаль, хвароба не дае мне магчымасці быць з Вамі.
Жадаю вам моцнага духу, здароўя, перамогі!
Жыве Беларусь!
Заўсёды сэрцам з вамі! Радзім Гарэцкі |