Затрыманы Звон Свабоды

Міліцыя затрымала машыну, у якой везлі звон, які везлі на прыватную кватэру. Затрыманне адбылося літаральна ў арцы пад'езду дома. Разам са звонам затрыманыя два кіроўцы. Іх завезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну. Міліцыя патрабуе, каб былі прадстаўленыя дакумэнты на мастацкі выраб ад аўтараў - Алеся Шатэрніка і Аляксея Марачкіна. Лідэры дэмакратычных сілаў маюць намер вызваліць Звон Свабоды ў найбліжэйшым часе.

Як вядома дагэтуль, Звон Свабоды застаецца ў Цэнтральным РАУС Менску. Давераная асоба Аляксандра Казуліна Алесь Пашкевіч і аўтары Звана Свабоды скульптары Алесь Шатэрнік і Аляксей Марачкін прыйшлі ў Цэнтральны РАУС з дакумэнтамі на звон з мэтай яго забраць. Міліцыя адмовілася разглядаць дакумэнты. Звон і аўтамабіль, у якім яго перавозілі, затрыманыя на нявызначаны тэрмін. Падставы затрыманьня міліцыя не паведамляе.

http://www.svaboda.info
‹‹ на галоўную | у архіў