19 сакавіка ў Вене (Аўстрыя) адбыўся пікет
19 сакавіка а 19-ай гадзіне ў Вене (Аўстрыя) на цэнтральнай плошчы каля сабору Св. Штэфана адбыўся пікет у падтрымку дэмакратычных зменаў у Беларусі, у якім прыняло ўдзел каля 30 чалавек. Беларусаў падтрымалі ўкраінцы, што спачуваюць нашаму народу. Людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Ўкраіны і Аўстрыі, плакаты: "Лукашэнка - апошні дыктатар Еўропы", "Беларусі - так, Лукашэнку - не!" і іншыя. Мінакам тлумачылі сітуацыю ў Беларусі, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі, трансліраваліся Радыё Свабода і выступ Аляксандра Мілінкевіча.

|