Затрыманы рэдактар газеты 'Наша Ніва' Андрэй Дынько

21 сакавіка быў затрыманы рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Дынько, які прыехаў на Кастрычніцую плошчу гораду Мінску каб перадаць прадукты пікетоўшчыкам. Як вядома, учора пасля мітынгу вялікая колькасць маладых людзей засталася на плошчы, паставіла намёты і зараз там адбываецца пікет. Усе свядомыя грамадзяне імкнуцца прайсці на плошчу, каб перадаць прадукты, цёплую вопратку. Але пры падыходзе да плошчы іх затрымліваюць, правяраюць пакеты. Па словах супрацоўнікаў газеты, Андрэю Дыньку было рэкамендавана вярнуцца назад у аўтобус, дзе яго і затрымалі.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
‹‹ на галоўную | у архіў