Аляксандру Мілінкевічу, Аляксандру Казуліну, Вінцуку Вячорку
Аляксандру Мілінкевічу, Аляксандру Казуліну, Вінцуку Вячорку, маім шматлікім сябрам знаёмым і незнаёмым, які бралі ўдзел у выбарах прэзідэнта Беларусі!!!
Захоплены Вашым гераізмам ў супрацьстаянні разнузданаму хамскаму рэжыму Лукашэнкі і яго халуёў. Вы яшчэ раз падтрымалі рэпутацыю беларусаў перад ўсім светам як народа свабодалюбівага, годнага. У параўнанні з тымі ўмовамі ў якіх вам даводзіцца дзейнічаць памаранчавая рэвалюцыя ў Украіне нагадвае "карнавал". Кажу пра гэта як удзельнік украінскіх падзей 2003-2004 гг. на пасадзе сябра штаба ў г.Севастопалі, сябра камітэта нацыянальнага выратавання. Дзякуй Вам. Ганаруся Вамі. Прывітанні і словы падтрымкі ад украінскіх пабрацімаў.
19 сакавіка, у дзень выбараў у Мінку на сядзібе Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня" з украінскімі пабрацімамі дасягнута дамоўленасць аб стварэнні ў Севастопалі Руху за Вольную Беларусь імя Рамуальда Траўгута - нашага земляка, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1963 г., які браў удзел ў абароне Севастопаля ў 1854-1855 гг. у Крымскую вайну. Дзейнасць руху будзе насіць інфармацыйны характар у складзе беларускага таварыства.
Віншую з 25 сакавіка - днём Волі. Вы годна сустрэлі гэта свята, жадаю поспехаў, здароўя. Мы пераможам!!!
Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць! Жыве Беларусь!
Валеры Барташ
Старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня" |