Галасаванне ў Маскве

У сталіцы Расіі для грамадзян Бе-ларусі былі адчыненыя чатыры ўчаст-кі для галасавання — у Маскве, Калі-нінградзе, Краснадары I Пецярбургу. Пэўна, галоўным з іх быў участак у беларускім пасольстве ў Маскве. Менавіта туды, на вуліцу Марасей-ка,17 прыйшлі галасаваць беларусы, якія знаходзіліся ў гэты час у расій-скай сталіцы ці пражываюць непада-лёк ад яе. Падышоўшы да пасолъства недзе а другой гадзіне дня, я быў ура-жаны натоўпам, які стаяў уздоўж муру пасолъскага будынка аж да сусед-няга пятнаццатага дому. Як аказа-лася, гэта была чарга жадаючых пра-галасавацъ. Яна цягнулася метраў на трыццацъ I людзі стаялі ў шэрагах па дзве-тры асобы. На мае пытанне ці прагаласавацъ могуцъ толькі стала пражываючыя ў Расіі грамадзяне Бе-ларусі, людзі адказалі, што галоўнае, каб пры сабе меўся беларускі пашпарт. Месца сталага пражывання значэння не мела, што ўжо паказвала на маг-чымасць узнікнення недакладнасцей пры падліку галасоў. Бо пры дзеючым інстытуце „датэрміновага галасавання", які існуе ў беларускім выбарчым заканадаўстве, пры жаданні не цяж-ка прагаласавацъ па месцы жыхарства ў Беларусі, а потым зрабіць тое ж са-мае, прыехаўшы ў Расію.

Па маіх візуальных ацэнках, сярэд-т ўзрост прыйшоўшых галасавацъ быў каля 25-28 гадоў. Гэта зразумела, бо сярод 1х была вялікая колъкасцъ сту-дэнтаў, што вучацца ў маскоўскіх уні-версітэтах. Таксами было многа ма-ладых жанчын нестудэнцкага ўзросту, якім, звычайна, на падобныя мерапры-емствы хадзіць нецікава. Былі I людзі сярэдняга веку. Стаўшы ў чаргу, я апы-нуўся побач з мужчинам з сынам-пад-леткам I студэнтам, на правай руцэ якога была повязана сіняя повязка. Каб нехта ўголас выказваў падтрымку дзе-ючаму прэзідэнту чуваць не было. 3 размоў у чарзе запомніліся выказван-ні маладых хлопцаў аб тым, што болъш за два тэрміны кіраваць шкод-на, няхай, маўляў, іншыя пакіруюць. Побач стаяўшы мужчына з сынам ка-заў, што мы маем аналаг іспанскай дыктатуры Франка, які ўпраўляў 40 гадоў. 3 таго, казаў мужчына, вынік зразумелы, але трэба неяк выказацца аб існуючай сітуацыі ў Беларусі.

Мая чарга ўвайсці ў пасолъства прагаласавацъ падышла праз гадзіну і дзесяць хвілін пасля тага, як я ў яе стаў. Прай-шоўшы праз бра-му-металашу-кальнік, я апы-нуўся ў холе, адкулъ прайшоў у залу для галасавання. Мяне нідзе ў спісах не было, але гэта ніякім чынам не зас-муціла членаў камісіі, якія хутка мяне туды ўпісалі I выдалі бюлетэнъ. Раптам пачуўся голас кагосьці з камі-сіі, што бюлетэні ўжо не ўціскваюцца ў скрыню для галасавання. Сапраўды яна была невялікая — ад падлогі кры-ху вышэй калена. Пакулъ я галасаваў у кабінцы гэтую недарэчнасць неяк вы-правілі, бо мой бюлетэнъ легка ўвай-шоў у шчыліну.

Аддаўшы голас за Аляксандра Мілін-кевіча, я падышоў да стала, дзе сядзелі назіральнікі. Было вельмі цікава даведац-ца, ад якіх яны арганізацый? Але гэтага не ўдалося высветліць. Жанчына, у якой я запытаўся, паведаміла, што яны гра-мадскія (!?) назіральнікі. Шчыра кажу-чы, я не спадзяваўся пабачыцъ там да-вераных асоб кагосьці з кандыдатаў, але назіральнікі не могуцъ быць ніякімі ін-шымі як грамадскімі, бо вылучае іх якая-небудзь грамадская арганізацыя, да якіх належаць I партыі. Стаяўшы побач мужчына, відаць пасольскі супрацоўнік, распавёў, што за галасаваннем у пасольстве, назіраюць вылучэнцы дзвюх расій-скіх арганізацый I, скорагаворкай назваў-шы Іх, кудысьці пайшоў. Беларускія ар-ганізацыі не вылучалі назіральнікаў на даны ўчастак. Вельмі дзіўна, што самі назіральнікі, зважаючы на адказ, не маг-лі дакладна распавесці, хто іх вылучыў. Тэта навяло на сумныя думкі аб даным назіранні.

Асэнсоўваючы свае ўражанні ад удзе-лу ў галасаванні прыйшоў я да высно-вы, што беларускае грамадства ужо не знаходзіцца ў палітычнай спячцы як на папярэдніх выбарах. Бачачы мноства магчымасцей для фалъшавання выбараў, якія, з поўнай упэўненасцю можна ска-зацъ, будуцъ выкарыстаныя, звяртацъ увагу на афіцыйныя працэнты „выба-раў Аляксандра Лукашэнкі" няварта. Болъш важна іншае — беларусы стано-вяцца ўсё болъш падрыхтаванымі да ўспрыняцця дэмакратычных каштоў-насцей I гэта на сёння з'яўляецца га-лоўнай заслугай тых, хто гэтыя каш-тоўнасці мужна адстойвае.

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ (Масква)
‹‹ на галоўную | у архіў