Вынікі экзыт-полу ў Чэхіі

Як паведаміў "Радыё Свабода" Аляксей Оргіш, кіраўнік студэнцкай ініцыятывы, якая праводзіла экзыт-пол у сталіцы Чэхіі: "Мы стаялі ад восьмай да восьмай. Стараліся апытаць абсалютна ўсіх. Было 157 чалавек. З іх адмовіліся адказваць 30 чалавек. Прагаласавалі супраць усіх 6 чалавек. За Гайдукевіча прагаласаваў 1 чалавек. за Казуліна прагаласавалі 8 чалавек. За Лукашэнку прагаласавалі 9 чалавек. За Мілінкевіча прагаласавалі 103 чалавекі". Пасля галасаванняў у Празе адбылася маніфэстацыя беларускай моладзі супраць дыктатуры ў Беларусі.

www.svaboda.org
‹‹ на галоўную | у архіў