Акцыя пратэсту і экзыт-пол у Польшчы
Каля будынку амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы адбылася акцыя падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў. Каля паўтысячы чалавек сабраліся каля будынку беларукай амбасады ў Варшаве, каб падтрымаць беларускую апазіцыю. Удзельнікі акцыі спявалі беларускія, а таксама польскія песні, якія дапамагалі польскім дэмакратам у часы ваеннага становішча і камуністычнай дыктатуры.
Былі абвешчаны таксама вынікі альтэрнатыўнага галасавання (экзыт-полу), якое праходзіла каля амбасады – у ім, паводле арганізатараў, узялі ўдзел каля 80% беларусаў, якія галасавалі і ў пасольстве. Са 182 чалавек за Аляксандра Мілінкевіча прагаласаваў 161 выбаршчыкаў (82%).
Арганізатары акцыі заклікалі прысутных прыйсці да амбасады таксама ў панядзелак 20 сакавіка.


www.svaboda.org |