Беларускі цэнтр у Бельгіі супраць фальсіфікацыі выбараў
19 сакавіка ў 19.00 беларусы, што жывуць у Бельгіі выйшлі на адну з цэнтральных плошчаў сталіцы Еўразвязу Бруселя, каб выказаць сваю салідарнасць з народам Беларусі, які змагаецца за сваё канстытуцыйнае права ў вызначэнні будучага краіны. Людзі выказалі свой пратэст супраць масавай фальсіфікацыі ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў. Пры дапамозе мітынгу беларусы заявілі пра сваю пазіцыю і заклікалі Еўрапейскую супольнасць да актыўных дзеянняў, скіраваных на недапушчэнне далейшага набліжэння краіны да сталінскай дыктатуры. Акцыя арганізавана Беларускім цэнтам. |