Новае пасяджэнне ў справе “Нівы”
Адбыўся разгляд справы, якая датычыла 11 членаў Праграмнай рады тыднёвіка “Ніва”. Яе галоўным героем быў сведка Роберт Скварко, які з паручэння беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты правёў у тыднёвіку кантроль, а пасля заключэнняў якога Палата накіравала супраць членаў Праграмнай рады заяву ў пракуратуру.
Давалі свае паказанні сведкі. Двое з іх не з’явіліся ў судзе; не атрымалі павестак. Як першая давала свае паказанні Крыстына Дамулевіч, якая ў 2001-2002 гадах, якіх датычаць абвінавачанні, была дырэктарам аддзела культуры Гарадской управы Беластока.
Паводле “Ніва” (niva.iig.pl) |