Заява INSEAD напярэдадні беларускіх выбараў
Заява зроблена Міжнароднай сеткай адукацыйных устаноў INSEAD - "Дзелавая адукацыя ў свеце", пад гэтым дакументам падпісаліся 75 прадстаўнікоў 33 краінаў свету, такіх як Францыя, ЗША, Канада, Лебанон, Турцыя, Украіна, Беларусь, Швецыя, Індыя, Расія, Айзербаджан, Данія, Швейцарыя, Грэцыя, Вялікабрытанія, Балгарыя, Тайвань, Іспанія, Ізраіль, Славенія, Румынія, Аўстралія, Калумбія, Японія, Італія, Ірландыя, Паўднёвая Афрыка, Перу, Паўднёвая Карэя, Бельгія, Нідэрланды).
"Да міжнароднай супольнасці:
Мы жадаем выказаць усхваляванасць павелічэннем колькасці фактаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка. Па ацэнках шэрагу міжнародных арганізацый, такіх як ААН, Міжнародная Амністыя, Еўрапарламент і інш. у Беларусі ў апошнія часы засведчана:
- шматлікія выпадкі арыштаў, судовыя разбіральніцтвы і ненармальнае абыходжанне з незалежнымі палітычнымі актывістамі;
- затрыманні і выкарыстанне сілы супраць незалежных кандыдатаў;
- адмова ў візах незалежным назіральнікам;
- затрыманні і пераслед беларускіх і замежных журналістаў.
Мы лічым неабходным выказацца за вольныя, справядлівыя і мірныя незалежныя выбары." |