Лукашэнка не павінен перамагчы ў першым туры

Дадзеныя расійскіх сацыёлагаў, якія нядаўна правелі апытанне ў Беларусі і 16 сакавіка прадставілі яго вынікі на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паказваюць, што Лукашэнка не павінен перамагчы ў першым туры. Сацыялагічнае апытанне правадзіў ВЦІГМ -- дзяржаўны расійскі сацыялагічны і даследчы інстытут, таму нельга падазраваць экспертаў гэтай установы ў сімпатыях да беларускай апазіцыі. Як паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў цэнтральным офісе “Інтэрфакса” генеральный дырэктар ВЦІГМ Валеры Фёдараў, згодна апытанню, які быў праведзены ў Беларусі тыдзень таму, намер прагаласаваць за А. Лукашэнка выказалі 60 адсоткаў рэспандэнтаў, за кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі А. Мілінкевіча – 11 адсоткаў, за А. Казуліна - 5 адсоткаў, за С. Гайдукевіча – 1 адсоткаў. Пры гэтым 17 адсоткаў пакуль не вызначыліся са сваім выбарам. Тым не менш, эксперты ВЦІГМа практычна афіцыйна заяўляюць аб тым, што становішча ў Беларусі такое, што неабходна адымаць мінімум 10 адсоткаў галасоў, якія аддаюцца на карысць уладзе. Страх прымушае беларусаў хаваць свае сапраўдныя намеры і не выказвацца супраць прэзідэнта і палітыкі ўлады ўвогуле. Як асцярожна заўважыў выканаўчы дырэктар даследчага агенства “Еўразійскі маніторынг” Ігар Задорын, які прымаў удзел у прэс-канферэнцыі, “на паказчык удзельнікаў апытання ўплывае тая сітуацыя, што скалалася ў Беларусі. Зараз не прынята казаць аб тым, што чалавек будзе галасаваць не за дзеючага прэзідэнта Беларусі”, - адзначыў ён.

Такім чынам, нават па дадзеным расійскіх сацыёлагаў, Лукашэнка з цяжкасцю набірае 50 адсоткаў галасоў. Больш таго, гэга дадзеныя па Беларусі ў цэлым разам з маленькімі гарадамі і вёскамі. У Мінску і абласных цэнтрах сучасны прэзідэнт набірае прыблізна 30-40 адсоткаў. Гэта катастрофа для Лукашэнкі, улічваючы, што рэвалюцыю збіраюцца рабіць у сталіцы, а не ў вёсках. Акрамя таго, нельга браць толькі агульныя дадзеныя апытання. Сапраўдную карціну дае толькі верагодная мадэль адзнакі, якая ўлічвае чакаемую калькасць людзей, што прыйдуць галасаваць. Гэтыя мадэлі ёсць ва ўсіх буйных сацыялагічных інстытутаў, яны добра распрацаваны і выкарыстоўваліся на выбарах расійскага прэзідэнта, дзе дала добрую дакладнасць.

У беларускім даследванні вакарыстоўвалася верагоднасная мадэль адзнакі вынікаў галасавання, згодна якой А.Лукашэнка атрымае на выбарах толькі 40 адсоткаў галасоў. Дырэктар ВЦІГМа Фёдараў заявіў, што ў Беларусі па заказу даследчага агенства “Еўразійскі маніторынг” ВЦІГМ 6-12 сакавіка паралельна праводзіў два апытання. У адным было апытана 1118 чалавек, у іншым – 1110. Згодна дадзеным апытанням 41 адсоткаў рэспандэнтаў схільны лічыць, што вынікі выбараў будуць дакладнымі, 28 адсоткаў – не выключаюць фальсіфікацыі, якія не паўплываюць на вынікі галасавання, 15-16 адсоткаў лічаць, што вынікам галасавання давяраць не варта.

Такім чынам, беларускае грамадства падзялілася, амаль палова давярае вынікам галасавання, а іншая палова ўпэўнены, што ўлада іх падмане чарговы раз. Гэта не вельмі спрыяльная карціна для сучаснага прэзідэнта, бо ў грамадстве ўжо больш няма абсалютнага даверу да А. Лукашэнкі. Акрамя таго, расійскія сацыёлагі заявілі аб тым, што сітуацыя ў Беларусі настолькі складаная з пункту гледжання правядзення сацыялагічных апытанняў і з пункту гледжання адкрытасці і шчырасці насельніцтва, што можна нават казаць аб выхадзе краіны з прасторы сацыялагічных даследванняў. Аднак некаторыя беларускія сацыёлагі сцвярджаюць, што даследванні праводзіць неабходна, але трэба ўлічваць “пагрэшнасць страху” і выкарыстоўваць спецыяльную метадалогію.

‹‹ на галоўную | у архіў