Апошнія сацыяльныя даследаванні НІСЭПІ
У лютым 2006 г. незалежнымі сацыёлагамі пры дапамогі групы прафесара Манаева праведзенае апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview апытана 1430 рэспандэнтаў ва узросце 18 год і сталей, памылка прызентаціўнасці складае 3%). Прапануем Вашай увазе найбольш цікавыя вынікі гэтага апытання.
Як жывецца ў Беларусі.
Беларускія дзяржаўныя СМІ рэгулярна паведамляюць, што дзякуючы абранню “дакладнага эканамічнага курса”, які улада змяняць не збіраецца, простыя грамадзяне Беларусі маюць даволі добрыя даходы, якія дазваляюць ім дастаткова добра жыць. Асабліва ў параўнанні з астатнімі краінамі былога СССР.
Па такому пытанню правёў даследаванні Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПІ). Прапануем вашай ўвазе іх артыкул, па гэтай спасылкі: http://www.iiseps.org/comment1.html
За каго галасаваць на выбарах прэзідэнта?
Не гледзячы на тое, што выбарчая кампанія ў самым разгары, многія беларусы яшчэ не вырашылі за каго галасаваць, альбо ўсё яшчэ сумняваюцца ў сваім выбары. Больш за палову апытаных казалі, што ў іх “сёння недастаткова інфармацыі аб кандыдатах у прэзідэнты, каб упэўнена рабіць выбар”. Каманда НІСЭПІ не залежыць ні ад аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Яны паставілі перад сабой мэту паказаць, што сёння думаюць беларусы аб галоўных праблемах грамадскага развіцця, і дапамагчы ім зрабіць упэўнены выбар.
Вынікі праведзенага даследавання вы можаце праглядзець па адрасе http://www.iiseps.org/comment3.html
Ці абароняць Беларусы свой выбар
Напярэдадні дня галасавання 19 сакавіка на павестку дня выходзіць не толькі пытанне аб тым, хто будзе ў прэзідэнцкім крэсле (тут ніхто не чакае сюрпрызаў), як прагноз паводзін прайграўшых кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў. Тых, хто жадае перамен сярод выбаршчыкаў не менш трэці. Гэтага мала для перамогі, але дастаткова, каб з гэтай групай лічыліся прадстаўнікі астатняга грамадства і дзяржава.
Трэба заўважыць, што большасць рэспандэнтаў (76.8%) не верыць у магчымасць правядзення ў Беларусі “аранжавай рэвалюцыі”, падобнай на тую, што была ва Украіне.
Даследаванне НІСЭПІ было спробай зазірнуць наперад і сацыёлагі запытвалі ў рэспандэнтаў наступныя пытанні, прапанаваўшы уявіць, што повад ёсць: “Калі Вы будзіце лічыць, што рэзультаты прэзідэнцкіх выбараў сфальсіфікаваныя, як Вы, хутчэй усяго, сябе будзіце весці?...
Вынікі апытання Вы можаце паглядзець па адрасе: http://www.iiseps.org/comment4.html
Геапалітычны компас выбараў
Апытанне грамадскай думкі паказала, што ў беларускім грамадстве захоўваецца высокі ўзровень расійскай прыхільнасцяў і ўстановак. Рэспандэнтам былі зададзены такія пытанні:
“Які варыянт узаемаадносін Беларусі і Расіі Вы лічыце найлепшымі?”
“Калі б заўтра праходзіў рэферэндум аб аб’яднанні Беларусі і Расіі, як бы вы прагаласавалі?”
“Калі б давялося выбіраць паміж аб’яднаннем з Расіяй і уваходжаннем у Еўрапейскі Саюз што б Вы абралі?”
Даведацца аб дынамікі адказаў вы можаце праглядзеўшы артыкул даследавання па спасылкі: http://www.iiseps.org/comment.html
|