Побач з Кастрычніцкім РУУС абстралялі машыну

Побач з Кастрычніцкім РУУС, дзе ў гэты час знаходзіцца затрыманы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, абстралялі машыну, якая ехала міма аддзялення міліцыі, і здымала затрыманне прыхільнікаў Казуліна. Гэту інфармацыю прэс-цэнтру Хартыі’97 пацвердзілі жонка кандыдата Ірына Казуліна і прадстаўнік каманды Аляксандра Казуліна Алег Воўчык.

Аўтамабіль абстралялі людзі ў цывільным. Стралялі па калёсам, аднак машына здолела ўехаць. Фотакарэспандэнтаў “Рэйтэр”, “Ассашыэйтэд Прэс”, “Нашай Нівы” і “Белгазеты” , якія знаходзіліся ў гэты час каля аддзялення, затрымалі. У іх забралі камеры, але пераканаўшыся, што журналісты не паспелі зняць абстрэл машыны — адпусцілі.

Паводле http://www.charter97.org
2006 02, сакавіка.
‹‹ на галоўную | у архіў