Радыё “Рацыя” вяртаецца
22 лютага, у 18.00 гадзін, па польскаму часу, аднавіла сваю дзейнасць Беларускае радыё “Рацыя”, гадзіннае вяшчанне з Беластоку адбывалася на хвалях 1080 kHz. Паўгадзінная перадача зараз слухачы змогуць пачуць на ўльтракароткіх хвалях у дыяпазоне 103,8 MHz, з перадатчыка віленскага радыё з-над Віліі.
Беларускае радыё “Рацыя” на працягу гэтага месяца плануе штодзённа рыхтаваць адну — дзве перадачы, якія можна будзе слухаць ў цэнтральнай і усходняй Беларусі на сярэдніх хвалях, а ў наваколлі Вільні па UKF.
Пашырэнне часу і прасторы вяшчання радыё “Рацыя” павінна адбыцца на працягу бліжэйшага месяца, таксама плануецца ўключыць ў працу і радыё-перадатчык у Беластоку, у дыяпазоне 105,5 MHz.
Радыё “Рацыя” аднавіла сваю дзейнасці пасля чатырохгадовага перапынку, які быў выкліканы фінансавымі цяжкасцямі. Зараз праект будзе спансіраваць польскі ўрад, які выдзяляе з бюджэту амаль мільён злотых. На жаль, фінансаванне яшчэ не пачалося, бо радыё-станцыя павінна выплаціць свае мінулыя фінансавыя абавязкі.
Неабходна адзначыць, што, нягледзячы на фінансавую залежнасць ад польскага ўрада, радыё плануе распаўсюджваць незалежную інфармацыю. На “Рацыю” працуюць беларускія журналісты, якія жывуць у Беларусі і Польшчы.
Акрамя інфармацыі, каментарыяў і публіцыстыкі, на радыё будзе таксама шмат музыкі: сучаснай беларускай і сусветнай.
Яўген Вапа пераканаў у сваім выступе на радыё, што галоўнай мэтай радыёвяшчання з’яўляецца прафесійнасць і незалежнасць. Гэтая ініцыятыва была ўхвалена праз большасці дэпутатаў Сейма.
Артур Завіша, прадстаўнік партыі “Права і Справядлівасці” адзначыў, што аднаўленне працы Радыё Рацыя – гэта сплата маральнага абавязку перад Захадам, які ў мінулыя часы падтрымліваў Польшчу.
Паводле http://wiadomosci.onet.pl |