Конкурсы вартыя вашай увагі
Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны 27-28 красавіка 2006 года ў Гомелі праводзяць ІІ Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся”.
Тэматыка канферэнцыі:
1. Археалогія. Этнаграфія.
2. Гісторыя Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі.
3. Фальклор. Народныя звычаі і абрады.
4. Мастацкая літаратура ў кантэксце духоўнай культуры Усходняга Палесся.
5. Рэгіянальная лексікалогія і лексікаграфія.
6. Традыцыйнае народнае мастацтва. Культура.
Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада да 3 старонак на адрас Аргкамітэта да 1 красавіка 2006 года. У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду і месца працы, хатні адрас і кантактныя тэлефоны, а таксама паведаміць, ці патрэбна Вам жыллё.
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі плануецца выдаць да яе пачатку, таму просім тэкст даклада ў раздрукаваным варыянце і на дыскеце (для афармлення шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал – 1,0; палі: верхняе, ніжняе, левае і правае – 2,0), аб’ёмам да 3 старонак (уключаючы спіс літаратуры ў канцы тэксту) і арганізацыйны ўзнос у памеры 7 у.а. ці эквіваленце ў бел.рублях прыслаць не пазней 1 красавіка 2006 года. Матэрыялы, не прысвечаныя тэматыцы канферэнцыі і прысланыя пазней адзначанага тэрміну, разглядацца не будуць.
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь 246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы, Станкевіч Аляксандры Аляксандраўне ці Закаўраш Святлане Анатольеўне. Т. 562-265.
E-mail: astankevich@gsu.unibel.by; zakovrash@gsu.unibel.by
Вінцэсь Каратынскі ў беларуска-славянскім літаратурным узаемадзеянні
Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі разам з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Польскім інстытутам у Мінску запрашаюць да ўдзелу ў навуковай канферэнцыі “Вінцэсь Каратынскі ў беларуска-славянскім літаратурным узаемадзеянні”, прысвечаную 175-годдзю з дня нараджэння беларускага і польскага паэта і публіцыста, якая адбудзецца 29 верасня 2006 года.
Заяўкі (тэма, звесткі пра аўтара, кантакты адрас) прымаюцца ў Інстытуце літаратуры да 15 мая на адрас: пр-н Незалежнасці, 44, Мінск 220072; электронны адрас: inlit@bas-net.by
Мова – Літаратура – Культура
Кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта сумесна з Грамадскім аб’яднаннем “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” паведамляюць аб правядзенні 16-17 лістапада 2006 г. 5-й міжнароднай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура” (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), якая адбудзецца на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Праблематыка канферэнцыі:
1. Творчая спадчына Л.М. Шакуна і сучаснае беларусазнаўства.
2. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
3. Беларускі лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка.
4. Актуальныя праблемы гісторыі беларускай мовы.
5. Беларуская народная мова ў сучасным дыялекталагічным і дыялектаграфічным асэнсаванні.
6. Нармалізацыя сучаснай беларускай мовы: вуснае і пісьмовае маўленне.
7. Аспекты моўных даследаванняў (лексікалогія, словаўтварэнне, граматыка, семантыка, прагматыка і інш.).
8. Беларуская мова як замежная.
9. Фальклор – літаратура – культура.
10. Методыка выкладання філалагічных дысцыплін.
Заяўкі на ўдзел просім даслаць да 1 чэрвеня 2006 г. электроннай або звычайнай поштай на наступныя адрасы: shakun06@tut.by / Аргкамітэт канферэнцыі. Кафедра сучаснай беларускай мовы, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, 220050, Беларусь. Кантактны тэл.: ++ 375 017 222 31 42.
У заяўцы трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны адрас і тэлефон, тэму даклада і анатацыю да яго (5-7 сказаў), а таксама неабходнасць браніравання гасцініцы.
Па канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэкст выступлення (ад 3 да 5 старонак праз адзін інтэрвал, шрыфт – Times New Roman, 14 пт.) у раздрукаваным выглядзе і на дыскеце падаваць пры рэгістрацыі. Больш дакладныя патрабаванні да афармлення тэкстаў дакладаў будуць пададзены ў афіцыйным запрашэнні.
Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў з Беларусі і краін СНД – 10 долараў, для астатніх удзельнікаў – 20 долараў. Выдаткі на праезд, харчаванне і жыллё аплачваюць самі ўдзельнікі канферэнцыі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў дакладаў для публікацыі.
Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце
На філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта 7–8 снежня 2006 г. адбудзецца ІІІ Міжнародная навуковая фальклорна-этналінгвістычная канферэнцыя “Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Анатоля Фядосіка.
Будуць працаваць наступныя секцыі:
1. Месца навуковай спадчыны Анатоля Фядосіка ў фалькларыстыцы
2. Ведыйская канцэпцыя фальклору і этнакультуры Палеся
3. Ведыйскія элементы ў фальклоры і этнакультуры Палесся
4. Веды і этналінгвістыка Палесся
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Заяўкі для ўдзелу і тэзісы дакладаў просім даслаць да 7 лістапада 2006 г. на адрас: 220030, г.Мінск, вул. К.Маркса 24, пакой 15; Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору БДУ; тэл.22-41-45; 227–62–76; e-mail: folk_litsvinka@tut.by; (сайт НДЛ: www.folkndl.bsu.by).
У заяўках просім падаць прозвішча, імя і імя па бацьку, тэму даклада, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, хатні і службовы адрасы і тэлефоны.
Матэрыялы для публікацыі да 6-ці старонак, адзінарны інтэрвал у фармаце Times New Roman 14 на дыскеце, адзін экземпляр у друкаваным выглядзе і выдавецкі ўзнос у памеры 10 у.а. здаць пры рэгістрацыі (матэрыялы будуць надрукаваны ў аўтарскім варыянце).
Конкурс для маладых журналістаў
Таварыства “Маладая прэса Берліна” (die Junge Presse Berlin e.V.) пад патранажам Нямецка-беларускага аб’яднання ладзіць конкурс для маладых журналістаў з Нямеччыны і Беларусі.
Да 30 красавіка 2006 г. журналісты ва ўзросце 17-27 гадоў могуць падаць свае рэпартажы, эсэ, фотаздымкі а таксама радыёперадачы па трох розных тэматычных кірунках. Пераможца правядзе ў канцы жніўня па адным тыдні ў Мінску і Берліне і пазнаёміцца з тэорыяй і практыкай сістэм СМІ абедзвюх краін.
Больш дэталёвую інфармацыю пра конкурс можна знайсці пад адрасам: www.jpb.de/aktuelles/termine/event_7844.html
Свае пытанні, калі ласка, накіроўвайце на адрас: berlin-minsk@jpb.de
Конкурсу на стыпендыю імя Лэйна Кіркланда
Польска-амерыканскі Фонд свабоды паведамляе аб адкрыцці конкурсу на стыпендыю імя Лэйна Кіркланда (2006–2007 акадэмічны год) для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі (Калінінградская вобласць), Літвы, Славакіі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Малдовы.
Мэтай стыпендыяльнай праграмы Лэйна Кіркланда з’яўляецца падзяліцца польскім досведам у галіне эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай трансфармацыі ў рамках двухсеместравай адукацыйнай праграмы ў польскіх вышэйшых навучальных установах, а таксама двух-чатырохтыднёвай прафесійнай стажыроўкі ў дзяржаўных або прыватных установах.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 15 сакавіка 2006 г.
Інфармацыю аб Праграме і анкету можна атрымаць на вэб-старонках www.fulbright.edu.pl і www.ProgramKirklanda.engo.pl, www.KirklandProgram.engo.pl
Паводле інфармацыі ад Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2006 |