диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Даходы кандыдатаў у прэзідэнты.

У ЗША, да прыкладу, існуе грашовы “ліміт” (у 20 мільёнаў долараў). Калі кандыдат ў прэзідэнты да яго не дацягвае, то ён не можа балатавацца. Гэта сума з сям’ю нулямі —“крэдыт даверу”. На погляд амерыканцаў кандыдат, які мае столькі грошай, не будзе падкі на хабар і магчымасць залезці ў дзяржаўную казну.

У нашай краіне перад вылучэннем у кандыдаты прэтэндэнты здаюць свае дэкларацыі і іх правяраюць... каб не мелі паважаныя спадары зашмат грошаў...

Згодна прадстаўленым у ЦВК звестак, самым забяспечаным кандыдатам у прэзідэнты ў 2005 годзе з’яўляўся лідэр ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Яго сукупны гадавы прыбытак склаў 142.947.228 рублёў. У гэту суму ўваходзяць: заробак, пенсія, прыбытак ад продажу аўтамабіля і “кампенсавання маральнай шкоды”.

У С.Гайдукевіча і яго блізкіх ёсць прыватныя два жылых дома ў вёскі Сёмкава пад Мінскам плошчай 66,8 и 210,1 кв. м, тры кватэры ў Мінску, два зямельных надзелы, два грузавых аўтамабіля "МАЗ-64229032", легкавыя аўтамабілі "БМВ-730", "Лексус GS-300", "Ниссан-Максима", два паўпрычэпы "МТМ 9330", а таксама чатыры акцыі ААТ “Белзнешэканамбанк”.

Прыбытак Аляксандра Лукашэнкі — 59.172.668 рублёў (заробак).

У маёмасці А.Лукашэнкі маёмасці няма. У яго сваякоў — два жылых дома ў вёскі Рыжкавічы Шклоўскага раёна агульнай плошчай 174 кв. м і ў вёскі Б.Мяжнік таго ж раёну агульнай плошчай 50 кв. м, а таксама 56 акцыяў ААТ “Шклоўскі масларобчы завод”.

4.734.000 рублёў і 2.000 еўра зарабіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч (заробак, прыбытак ад арэнды маёмасці, прыбытак атрыманы ад чэшскага выдавецтва “Jota”).

У А.Мілінкевіча і яго блізкіх у агульнай маёмасці знаходзіцца тры дамы ў Гродна і Гродзенскай вобласці, пяць кватэр, шэсць аўтамабіляў (“Форд-Скорпія”, “Форд-Транзіт”, “ГАЗ-24”, “Мерсэдэс-Бэнц 240”, “Пежо-605”, “Фальксваген-Джэта”), а таксама чэкі “Маёмасць”, акцыі ААТ “Мінатэль”, ААТ “Кобрынскі масла-сыраробчы завод”.

Чацвёрты прэтэндэнт, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін, у 2005 годзе не зарабіў ничога.

У А.Казуліна ў дэкларацыі пазначаны тры кватэры ў Мінску, легкавыя аўтамабілі “Фальксваген-Гольф”, “Аудзі 80” і “Лянча-Тема”, а таксама акцыі трох прамысловых прадпрыемстваў.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”,
Паводле БелаПАН.
2006, 22 лют.
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович