диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Gazeta Wyborcza” пра беларускі інтэрнэт

Польская “Gazeta Wyborcza” піша сёння пра паніку сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту, якая выкліканая намерам уладаў зліквідаваць незарэгістраваныя хатнія камп’ютэрныя сеткі. Штодзённік піша, што гэта можа быць звязанае з надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі.

“Хаця міністэрства сувязі запэўнівае, што справа толькі ў тым, каб упарадкаваць хаатычную пракладку электрычных кабеляў перадусім у сталічных раёнах, тыя, хто займаецца інтэрнэтам, не выключаюць, што мэта гэтых захадаў – узяць хатнія камп’ютэрныя сеткі пад кантроль напярэдадні выбараў. Хатнія сеткі для ўладаў – гэта зло, бо гэта некантраляваны сродак сувязі, якім карыстаецца даволі шмат людзей”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле польскага штодзённіка, бярэцца пад увагу яшчэ адзін варыянт – абарона інтарэсаў дзяржаўнага тэлекамунікацыйнага манапаліста “Белтэлеком”. Газета піша, што сеткі ствараюць перадусім маладыя людзі ў Менску, праводзяць кабелі з адной кватэры ў другую, злучаючы часам некалькі шматпавярховых дамоў і нават цэлыя раёны, каб мець магчымасць мяняцца музычнымі запісамі, граць разам у камп’ютэрныя гульні, а перадусім – каб разам, танней плаціць за адзін канал доступу да інтэрнэту.

Карыстальнікаў такіх сетак у Беларусі, як адзначае польскі штодзённік, каля 50 тысяч.

“З хатнімі сеткамі хочуць “зрабіць парадак”. Паколькі ўсе добра ведаюць, якімі метадамі ў Беларусі “робяць парадак”, лёс хатніх камп’ютэрных сетак можна лічыць прадвызначаным”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Польскі штодзённік адзначае таксама, што ў Беларусі інтэрнэт-паслугі дагэтуль застаюцца даволі дарагімі.

Радыё “Свабода”
21 лютага 2006
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович