Таццяна Хома будзе вучыцца ў Познані
З ініцыятывы Віталя Воранава з Беларускага Культурна-асветніцкага Цэнтра ў Познані, а таксама пасла Яна Піліпа Лібіцкага з кіруючай партыі Права і Справядлівасць, прарэктар Эканамічнай Акадэміі ў Познані вырашыў прыняць на бясплатнае навучанне выключаную з мінскай вучэльні студэнтку Таццяну Хома. У лісце прарэктара гаворыцца, што студэнтка цалкам вызваляецца ад аплаты за навучанне і ёй прапануецца даслаць у акадэмію патрэбныя для афіцыйнага афармлення дакументы. Такое рашэнне было прынята як знак салідарнасці з выключанымі за палітычную і грамадскую дзейнасць беларускімі студэнтамі. Цяпер вядуцца перамовы з дзевяццю іншымі вышэйшымі установамі Познані пра прыём беларускіх студэнтаў у выпадку, калі яны будуць выключаны за ўдзел у акцыях апазіцыі.
Інфармацыя Беларускага Культурна-асветніцкі Цэнтра ў Познані |