диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Успаміны аб жыцці Міколы Улашчыка

15 лютага ў Маскоўскім доме нацыянальнасцей адбылася вечарына, прысвечаная 100-годдзю М.Улашчыка. Актывісты маскоўскіх беларускіх суполак, расійскія вучоныя, студэнты і іншыя ўдзельнікі і госці ўспаміналі добрым словам гэтага выдатнага беларускага гісторыка і літаратара.

Вядомы беларускі і маскоўскі славіст А.Каўка расказаў пра жыццёвы і творчы шлях М.Улашчыка, пазнаёміў прысутных з разгорнутай у зале выставай яго твораў. Прамоўца адзначыў унікальнасць прац М.Улашчыка: высокі прафесіяналізм спалучаецца з захапляючым стылем пісьма, са шчырай любоўю да Радзімы і роднай беларускай мовы, што заўважыў у свой час В.Быкаў.

Па словах беларускага пісьменніка А.Кажадуба, М.Улашчык сваёй працай неаднаразова даказваў, што Беларусь мела, мае і будзе мець сваю багатую гісторыю. Актывіст беларускага руху ў Маскве А.Сабалеўскі назваў юбіляра падзвіжнікам беларушчыны і адраджэння.

Як падкрэслілі ў сваіх прамовах расійскія вучоныя і былыя калегі М.Улашчыка, што працавалі з ім ў галінах гісторыі, археалогіі і этнаграфіі (намеснік дырэктара Інстутута гісторыі РАН М.Рагожын, А.Харашкевіч, Л.Аляксееў і інш.), прафесіяналізм М.Улашчыка, яго грамадзянская годнасць, сумленнасць і дружалюбнасць заўсёды будуць прыкладам для новых пакаленняў беларускіх і расійскіх вучоных. Нягледзячы на цяжкі лёс, звязаны з палітычна матываванымі абвінавачаннямі і высылкай, а таксама са штучнай незапатрабаванасцю ў тагачаснай Беларусі, М.Улашчык самааддана працаваў і сваім натхненнем ангажаваў на даследванні сваіх калегаў і вучняў. Ён не паддаваўся на міфы і стэрэатыпы, а добрасумленна шукаў і апіраўся на першасныя гістарычныя і археалагічныя крыніцы.

На вечарыне ў Маскоўскім доме нацыянальнасцей прагучалі ўрыўкі з твораў юбіляра, быў паказаны ўрывак тэлевізійнай перадачы з Мінска ад 1986 года, на якой М.Улашчык выступаў на роднай мове і адказваў на пытанні беларускай аўдыторыі. Удзельнікі і госці маглі пазнаёміцца і набыць гадавік маскоўскіх беларусаў “Скарыніч”, прысвечаны 100-годдзю М.Улашчыка.

В.Чайчыц
Масква, 17.02.2006

P.S. Падчас вечарыны быў запланаваны паказ фільма “На чорных лядах”, які да гэтага вечара быў прадстаўлены МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Але, на жаль, паказ фільма не адбыўся, а быў перанесены на другую імпрэзу, бо сустрэча былых знаёмых Мікалая Улашчыка зацягнулася на тры гадзіны.

Паводле радыё “Свабода” і
“Беларуская Масква”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович