Яны сядзелі над лаве падсудных, нібыта якая сіцылійская мафія...
Адзінаццаць чалавек: Яўген Мірановіч, Яўген Вапа, Юрка Каліна, Лена Глагоўская, Міраслава Лукша, Міхаць Андрасюк, Юрка Хмялеўскі, Юрка Шульскі, Пятро Юшчук і Міхась Стэльмашук, Мар'я Паўлючук. Два прафесары, два пісьменнікі, кінарэжысёр, журналісты....
14 лютага ў Беластоцкім раённым судзе адбыўся чарговы разгляд так званай справы па фінансавых парушэннях Праграмнай рады тыднёвіка "Ніва".
Пракурор зачытаў абвінавачанні. У адказ Яўген Мірановіч агучыў заяву, пратэстуючы супраць таго, што беластоцкія ўлады апошнія гады вядуць шальмаванне дзейнасці беларускай меншасці на Беласточчыне, у тым ліку і тыднёвіка "Ніва".
На пытанні судзі пагадзіліся адказаць толькі бухгалтарка тыднёвіка Мар'я Паўлючук. Працэс працягнецца 10 сакавіка. 4 сакавіка штотыднёвіку споўніцца 50 гадоў.
"Наша Ніва", № 7, 17 лютага 2006 г. |