диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Пяцідзесяцігадовы юбілей рэдакцыя газета “Ніва” гатовая адзначыць у еўрапейскім судзе

14 лютага ў Польшчы, у раённым судзе Беластока пачнецца судовы працэс па справе выдаўцоў штотыднёвіка беларусаў “Ніва”. Гэта не звычайны працэс. Выдаўцоў абвінавачваюць у шэрагу парушэнняў у сферы фінансава-эканамічных адносінаў. Але шматлікія прыметы паказваюць на тое, што справа мае палітычны падтэкст.

Недакладнасці ў бухгалтэрыі ёсць практычна ў кожнай фірме і ў кожнай арганізацыі. Доказы гэтага можна знайсці і ў рапарце польскай Кантрольнай палаты, якая, правярала больш 120 фірм і арганізацыяў, знайшоўшы пры гэтым такія ж парушэнні і памылкі практычна ў кожнай з іх. У некаторых памылкі былі нават большымі, чым у “Ніве”. Але пад суд папала толькі праграмная Рада “Нівы”. На Беласточчыне многія зараз цікавяцца пытаннем: ці патрэбна польскім беларусам зараз актыўна займацца палітыкай? Ці не справакуе гэта зноўку які-небудзь судовы працэс?

За каментарамі аб нюансах па справе “Нівы” карэспандэнт Euramost.org звярнуўся да рэдактара штотыднёвіка “Ніва” Яўгена Вапы, якому у хуткім часе трэба будзе прыстаць перад судом:

— Пракуратура сама заявіла, што “ніводны злоты не быў скрадзены”. Проста была “фінансавая блытаніна”, але грошы ніхто не краў. А праблема на самой справе ў тым, што польскі бюджэт позна пералічваў газеце грошы. Міністэрства культуры, якое тады нас фінансавала, не мела да нас ніякіх прэтэнзій. Яны давалі нам грошы ў чэрвені-ліпені, а нас абвінавацілі ў тым, што мы гэтымі грошамі разлічваліся ў студзені. Трэба было плаціць з чэрвеня па кастрычнік. Але нам трэба было плаціць цэлы год, таму што газета выходзіць на працягу ўсяго года. Зараз гэта дамова афармляецца са студзеня па снежань. Атрымліваецца, нас абвінавачваюць у тым, што дзяржава зрабіла памылку. Не мы, а дзяржава! Нам пагражалі васьмю гадамі турмы, і гэта калі, па іх словах, ніводны злоты не быў скрадзены. Абвінавачаных 11 чалавек — прадстаўнікі ўсіх беларускіх арганізацый, якія ёсць на Беласточчыне. Пракуратура прапанавала нам прызнаць сваю віну і атрымаць год умоўнага тэрміну, пры гэтым называюць нас “добрымі людзьмі”. Мы не пагадзіліся, таму, што нашай віны няма.

— Што ў гэтай сітуацыі могуць для вас рабіць калегі з Беларусі і міжнародныя арганізацыі?

— Самае важкае — гэта тая падтрымка, якую мы адчулі, калі пачалася справа “Нівы”. Мы атрымалі вялізарную маральную падтрымку з самой Беларусі і ад беларускай дыяспары. У адрас польскага Сейму, прэзідэнта, прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў дасылаліся лісты, у якіх было напісана, што беларусы і беларуская дыяспара занепакоена фактам пераследу “Нівы”, і што выдаўцам толькі за бухгалтарскую памылку пагражае такое сур’ёзнае пакаранне. Такіх лістоў было шмат. Для нас гэта было сведчаннем, што калі беларусаў у Польшчы “б’юць”, беларусы ва ўсім свеце да гэтага неабыякавыя. Гэта паказала беларускую ўзаемадапамогу і беларускую салідарнасць. Для мяне вельмі важкім момантам было тое, што за нас падпісаўся Тадэвуш Гавін — ганаровы старшыня Саюзу палякаў у Беларусі. Яго падтрымка была вельмі важкай, паколькі ён разумее, што такое атака на нацыянальныя меншасці.

— Ці звярнулі увагу на сітуацыю польскія праваабарончыя арганізацыі?

— Не. Праблемай пацікавіўся сенатар Рамашэўскі — вядомы праваабаронца. Ён наведваўся да нас з жонкай. Потым ён напісаў ліст па нашай справе міністру юстыцыі. У гэтым лісце сенатар заявіў, што такія паводзіны, у дачыненні да нас ён лічыць неадэкватнымі. Іншыя арганізацыі па правах чалавека, як, напрыклад, Хельсінскі камітэт, не звярнулі ніякай увагі на сітуацыю з “Нівай”.

— А вы туды звярталіся?

— Так, туды звяртаўся прафесар Яўген Мірановіч. Але яго зварот застаўся без адказу.

— А еўрапейскія арганізацыі?

— Спецыяльна ў еўрапейскія арганізацыі мы не звярталіся. Але копіі лістоў якія мы накіроўвалі ў польскія структуры на англійскай мове дасылалі ў еўрапейскія органы — у Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент і г.д. Калі пачнецца судовы працэс, прысутнасць людзей з Беларусі, нашых сяброў, знаёмых, якія прыедуць, каб быць з намі, будзе для нас добрай падтрымкай. Нам хацелася б, каб пра справу “Нівы” даведаліся праваахоўныя арганізацыі ў Еўропе і звярнулі на іх увагу.
Сёння Пракуратура фактычна зняла ўсе абвінавачванні. Чаму ж тады працягваецца пераслед? Польскія СМІ склалі вельмі адмоўную атмасферу ў дачыненні да нас. Мы, канешне, разлічваем на справядлівасць суда. Але калі нехта будзе асуджаны, то мы гатовыя абскардзіць гэта рашэнне, і дойдзем да еўрапейскага суда. Мы да гэтага гатовыя.

Паводле www.euramost.org
08.02.2006
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович