Плённыя планы Беларуска-Іркуцкага таварыства

Адной з самых актыўных суполак беларусаў Расіі па праву з’яўляецца Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. На кожнае свята імі ладзяцца цікавыя культурныя мерапрыемствы, святы праводзяцца па традыцыйным беларускім абрадам, працуе літаратурна-гістарычны клуб “Спадчына”, праводзяцца этнаграфічныя экспедыцыі...

На гэты год таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Паведамім вам пакуль расклад на першае паўгоддзе:

17 лютага адбудзецца паседжанне літаратурна-гістарычнага клубу (ЛГК) “Спадчына” — тэма “Беларускі перыяд” руска-шведскай вайны і яе вынікі для Беларускага народу”;

23 — 25 лютага запланавана экспедыцыя “Вячоркі па вёсках” у Куйтунскі раён;

4 красавіка пройдзе афіцыйнае справаздачна-выбарчае паседжанне Іркуцкага гарадскога аддзялення ІТБК;

на 25 сакавіка — VII З’езд РОО ІТБК;

а 31 сакавіка адбудзецца паседжанне літаратурна-гістарычнага клуба “Спадчына” па тэме “ўзаемапранікненне культур беларускага і бурацкага народаў у Прыбайкалле”;

традыцыйнае беларускае абрадавае свята “Гуканне вясны — 2006” пройдзе 8 красавіка ў вёскі Філіпоўск Зімінскага раёна;

на 20 — 22 красавіка запланавана этнаграфічная экспедыцыя ў Ніжэўдзінскі раён;

28 красавіка — паседжанне ЛІК “Спадчына”, тэма якога: “1-ы, 2-і, 3-і падзелы Рэчы Паспалітай — канчатковае далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі”;

29 траўня — 3 чэрвеня пройдзе тыдзень Беларускай Культуры — 2006 (юбілейныя мерапрыемствы ІТБК у сувязі з 10-годдзем арганізацыі, 31 траўня — дзень народзінаў Таварыства);

24-25 чэрвеня будзе па ўсім традыцыям святкавацца “Купалле — 2006”;

а напрыканцы паўгоддзя, 28 — 30 чэрвеня запланавана Этнаграфічная экспедыцыя ў Балаганскі раён.

Спадзяемся, што Іркуцкае таварыства будзе так жа і далей працягваць сваю плённую культурна-асветніцкую працу.

Паводле інфармацыі ад старшыні ІТБК А.В. Рудакова
‹‹ на галоўную | у архіў