диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

БЕЛАРУСАМ ЗАМЕЖЖА СКАСАВАНЫЯ ІЛЬГОТЫ

Паступаць ў беларускія навучальныя установы ім прыйдзецца на агульнай аснове

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 80 ад 07.02.2005 зменены парадак паступлення ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь беларусаў замежжа.

Па прынятых Правілах, беларусы замежжа будуць паступаць у ВНУ і сярэдне-спецыяльныя ўстановы на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь -- на конкурснай аснове. Такое ж права атрымалі і грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Казахстан. Пры паступленні беларусам замежжа трэба будзе прадстаўляць дакументы, пацвярджаючыя беларускую нацыянальнасць.

Калі Правілы пачнуць дзейнічаць без змяненняў, то яны фактычна скасоўваюць існаваўшыя раней ільготы на атрыманне бясплатнай адукацыі (за кошт бюджэту). Нагадаем, што ў 1993 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь была зацверджана Праграма "Беларусы ў свеце", у адпаведнасці з якой дзяржава давала магчымасць беларусам замежжа атрымліваць адукацыю ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь бясплатна і па-за конкурсам. Дакументам, які сведчыў пра беларускае паходжанне будучага абітурыента было хадайніцтва ад суполкі беларускай дыяспары.

Кожны год у навучальныя ўстановы Беларусі паступаюць дзесяткі тысяч абітурыентаў, колькасць жа навучэнцаў з дыяспары ніколі не перавышала ста чалавек. Такім чынам навучанне суайчыннікаў не клалася цяжкім фінансавым грузам на рэспубліканскі бюджэт, і што найбольш значна, спрыяла павышэнню аўтарытэту нашай краіны, сведчыла пра клопат аб беларусах замежжа.

МГА ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае занепакоенасць зменамі ў Правілах паступлення ў навучальныя ўстановы, якія могуць сур’езна абмежаваць магчымасці для моладзі з беларускага замежжа навучацца ў беларускіх ВНУ.

прэс-служба МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович