Падман альбо палітычны пераслед?

Польскі Урад збіраецца праверыць, ці правільна было праведзена следства па справе сяброў рады штодзённіка беларускай меншасці ў Польшчы “Ніва”.

Беластоцкі працэс супраць адзінаццаці сяброў рады газеты “Ніва” некаторымі ацэньваецца як спроба дыскрэдытаваць дзеячаў беларускай меншасці ў Польшчы.

Тры гады таму была выкрытая памылка ў бухгалтарскіх фінансавых справаздачах і дакументах штодзённіка. Было вынесена папярэджанне, што дзяржаўную датацыю “Ніва” выкарыстоўвала ўвесь год, а не да канца кастрычніка, як было прадугледжана па дакументах. Ніводны злоты тады не прапаў, але сцвярджалася, што частка датацыяў была выманеная.

Польская пракуратура выставіла абвінавачванні. Дзевяці сябрам Рады прапанавалі скончыць працэс, але яны не пагадзіліся, маючы намер пераканаць суд у сваёй нявіннасці.

Сярод абвінавачаных апынуліся і журналісты, вядомыя сваімі крытычнымі меркаваннямі аб беларускім прэзідэнце. У кастрычніку 2004 г., калі з’явіліся данясенні, следства было перададзена ад паліцыі органам пракуратуры. Зараз дзяржаўная пракуратура павінна праверыць, ці ўсё праходзіла адпаведна заканадаўству.

Адам Ліпінскі, віцэ-старшыня партыі “Права і справядлівасць”, меў гутарку аб гэтай сітуацыі з міністрам Зігневам Жобра і паведаміў, што ў бліжэйшыя дні ад імя рэсурснага цэнтра Падтрымкі дэмакратычных зменаў ў Цэнтральна-усходняй Еўропе, афіцыйна выступіць у міністэрстве. “Калі высветліцца, што мелі месца парушэнні заканадаўства ў працэсе, то будуць адпаведныя наступствы”, — сцвярджае Ліпінскі.

“Абвінавачванне беларускіх дзеячаў можа быць выкарыстана на карысць прапаганды ў Беларусі. Справа “Нівы” — гэта чорны піяр, які не на карысць ні для Польшчы, ні для Беларусі”, — пракаментаваў сітуацыю вядомы беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч.

Паводле www.rzeczpospolita.pl
‹‹ на галоўную | у архіў