А. Мілінкевіч спыніў перамовы з штабам А. Казуліна
Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сіл абвесціла аб спыненні перамоваў з штабам А. Казуліна. Такое рашэнне было прынята сёння падчас паседжання Палітычнай Рады.
“З штаба А. Казуліна мы не атрымалі канструктыўнага адказу на нашыя прапановы. Мы робім выснову аб тым, што штаб А. Казуліна зацягвае перамоўны працэс і, са свайго боку, заўяляем аб спыненні перамоваў”, — адзначыў Вінцук Вячорка, які старшыняваў сёння на паседжанні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сіл.
Нагадаем, што Палітычная рада, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх буйнейшых дэмакратычных партый Беларусі, 4 лютага звярнулася да А. Казуліна з прапановай прыняць супольнае рашэнне аб зняцці аднаго з дэмакратычных кандыдатаў яшчэ да дня рэгістрацыі. Прапанова аб’яднаных дэмакратычных сіл была аргументаваная нежаданнем аддаваць уладзе права выбіраць сабе найбольш зручнага суперніка, а таксама імкненнем не расцярушваць прадэмакратычна настроены электарат.
Паводле Прэс-групы Штаба падтрымкі
Аляксандра Мілінкевіча
8 лютага 2006 |