Новыя правілы для іншаземцаў, якія жадаюць наведаць Беларусь

Замежныя госці, якія прыязджаюць у Беларусь, павінны зараз мець пры сябе канкрэтную колькасць грошай. Гэта адно з патрабаванняў, уведзеных з сённяшняга дня у “Правіла знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Так, згодна правілам, іншаземцы, якія прыязджаюць у Беларусь на тэрмін не менш аднаго месяца, павінны мець на кожны дзень знаходжання ў рэспубліцы суму, роўную прыкладна 14 далярам (1 базавая велічыня). Пражываць іншаземцы маюць права толькі па месцу рэгістрацыі. А зарэгістравацца яны павінны на працягу трох дзён з моманту прыбыцця ў краіну.
Сёння таксама ўвайшлі ў сілу новыя правілы транзіту іншаземцаў праз тэрыторыю Беларусі. Гэты дакумент абавязвае замежных гасцей праехаць па тэрыторыі Беларусі ў тэрмін не перабольшваючы двух сутак. Пры гэтым на кожны дзень знаходжання яны павінны мець прыкладна па 68 даляраў. Пераязджаючы рэспубліку на аўтатранспарце, іншаземцы, могуць карыстацца выключна аўтатрасамі міжнароднай сувязі.
У новых правілах указваецца, што беларускі бок можа адмовіць іншаземцам ва ўездзе на тэрыторыю краіны. Па неафіцыйным дадзеным, у спісе непажаданых для Беларусі замежных гасцей лічыцца некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

Паводле “ИТАР-ТАСС”
‹‹ на галоўную | у архіў