диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Спрэчкі працягваюцца, а TV і радыё для Беларусі так і няма

Польскі бок не пагаджаецца з вынікамі конкурсу на права тэле- і радыёвяшчання на Беларусь, абвешчанага Еўрапейскай камісіяй. Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Богдан Кліх, лічыць, што прапанова кансорцыума, які выйграў права рэалізоўваць дадзены праект, горшая чым прапанова польскага боку. Дэпутат звярнуўся з адпаведнай скаргай да еўракамісара Беніты Ферэра-Вальднэр.

Нагадаем, што паводле агучаных вынікаў пераможцам конкурсу, які прадугледжвае, між іншага, засваенне 2 мільёнаў еўра стаў міжнародны кансорцыум, які ўзначальвае нямецкая кампанія “Media Consult”. Выканаўцамі праекту меліся быць расійскае сатэлітнае тэлебачанне RTVi і зарэгістраванае ў Польшчы Еўрапейскае Радыё для Беларусі (ЕБР).

Польскі бок лічыць, што згаданы кансорцыум падчас конкурсу змяніў уласны праект, чаго ў сваю чаргу не было дазволена польскаму боку. На пачатку было вядома, што кансорцыум складаюць “Media Consult” і тэлебачанне TV Centre. Багдан Кліх абвінавачвае Еўрапейскую Камісію ў тым, што яна дапусціла змену ўдзельнікаў кансорцыума непасрэдна ў працэсе конкурсу і адкінула лепшую прапанову з боку Польскага тэлебачання і Радыё Беласток.

Камісія абвяргае гэтыя абвінавачванні.

“Кампаніі, раней узгаданыя, з’яўляюцца толькі выканаўцамі. Удзельнікамі кансорцыум надалей застаюцца “Media Consult” і TV Centre”, — сцвярджае Эма Удвін, прэсавы сакратар камісара Ферэра-Вальднэр. Але яна не пажадала сказаць, якім чынам будзе размеркавана праца і грошы паміж удзельнікамі кансорцыума.

“Кантракт яшчэ не падпісаны, а ўмовы яго выканання патрабуюць даверу да ўсіх удзельнікаў”, — адзначыла Эма Удвін. Правілы праекту патрабуюць ад кампаній, якія ўваходзяць у кансорцыум, выканання 55 адсоткаў усіх прац. Гэта азначае, што толькі 45 адсоткаў сумы, якая выдаткоўваецца на рэалізацыю ўсяго праекту, патрапіць да тых, хто будзе надаваць вяшчанне: RTVi і ЕБР.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, які знаходзіўся на мінулым тыдні з візітам у Бруселі, вельмі здзівіўся, што ніхто не пацікавіўся пазіцыяй беларускай апазіцыі ў дачыненні да згаданага конкурса. “Наш голас, безумоўна, не павінен быць галоўным падчас прыняцця гэтага рашэння, але выслухаць нашую пазіцыю было неабходна”, — выказаўся Аляксандр Мілінкевіч. Ён размаўляў з еўракамісарам на працягу гадзіны і выказаў агулам станоўчае стаўленне да медыя-праектаў, якія будуць накіраваны на арганізацыю незалежнага вяшчання для Беларусі.

Паводле www.bialorus.pl і
www.rzeczpospolita.pl
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович