Насельніцтва Беларусі па-ранейшым скарачаецца
Беларусаў стала на 49, 9 тысяч чалавек менш, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Па стану на 1 студзеня 2006 года колькасць жыхароў нашай краіны склала 9 млн. 750,2 тыс. чалавек.
За 11 месяцаў мінулага году ў Беларусі нарадзілася 82,8 тыс. дзяцей, што на 1,2 тыс. болей, чым за аналагічны перыяд 2004 года. У студзені — лістападзе памерла 129,9 тыс. чалавек, што на 1,9 тыс. болей.
Лічба памерлых ў Мінску, у мінулым годзе, павялічылася на 4 %, у Берасцейскай вобл. – на 2,6 %, Гомельскай – на 1,7 %, Мінскай і Магілёўскай вобл. – на 1,3%, Гродзенскай – на 0,2 адсоткаў. У Віцебскай вобласці дадзены паказчык знізіўся на 0,4 адсоткаў.
Па выніках мінулага году Мінстат краіны адзначыў павелічэнне колькасці смерцяў ад інфікаваных і паразітарных хваробаў (на 11,2 адсоткаў), хваробаў органаў дыхання (на 5,1), сістэмы кровазвароту (на 3,6). Пералічаныя захворванні сталі прычынай смерці 73,8 % усіх памерлых за дадзены перыяд, з іх хваробы сістэмы кровазвароту – 55,8 адсоткаў. Лічба смяротных выпадкаў па прычынах, якія не звязаны з захворваннямі, павялічылася на 3,2 адсоткаў.
Міграцыйны прырост насельніцтва, па дадзеным Мінстата, за 11 месяцаў 2005 года знізіўся і склаў 1.417 чалавек.
Паводле дадзеных Мінстата
|