НЕЗАЛЕЖНАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Еўрапейская камісія нарэшце вырашыла, хто за грошы ЕЗ створыць незалежнае радыё для Беларусі. Гэта права атрымаў міжнародны кансорцыум, у якім прымаюць удзел фірмы з Германіі, Расіі, Польшчы і Літвы.
Галоўную ролю ў рэалізацыі гэтага праекта будзе адыгрываць нямецкая медыйная суполка Media Consult. У склад кансорцыума ўваходзяць таксама такія медыя-цэнтры як літоўскае радыё “Балтыйскія Хвалі”, якое мае тэхнічныя магчымасці радыётрансляцыі на сярэдніх хвалях з Віленшчыны на тэрыторыю Беларусі, і расійскае тэлебачанне РТВ. Польскі бок у кансорцыуме рэпрэзентуе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”. Акрамя таго, у рэалізацыі дадзенага праекта будуць прымаць удзел няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Чэхіі.
Еўрапейская камісія выдзеліла на ажыццяўленне дадзенага праекта 2 мільёна еўра. Неабходна адзначыць, што конкурс, які быў абвешчаны ЕК доўжыўся дастаткова доўга і праходзіў у некалькі этапаў. Пасля першага адбору на лісце прэтэндэнтаў засталося 4 кандыдата, сярод якіх: польскі кансорцыум, які ўтвораны ТВП і Польскім радыё Беласток, кансорцыум літоўскі, кансорцыум літоўска-беларускі і міжнародны, які і быў выбраны экспертамі з Еўрапейскай камісіі.
Выбар экспертаў быў ухвалены дэпутатамі з Еўрапейскай камісіі, а таксама прадстаўнікамі шматлікіх няўрадавых арганізацый, такіх напрыклад як Фонд Стэфана Баторыя ў Польшчы.
Вядома, што праграмы будуць трансліравацца на Беларусь з Германіі праз саталітную антэну. Але праблема ў тым, што большасць беларусаў не маюць антэн, каб прымаць гэтыя хвалі. Найбольш распаўсюджаны наземныя прыймальнікі радыёхваляў, таму Польшча, Літва і Украіна вядуць зараз перамовы з Бруселем аб тым, каб радыё вяшчала на УКФ-хвалях, якія можна размясціць каля беларускай мяжы. У такім выпадку тэрыторыя Беларусі будзе ў найбольшай ступені ахоплена незалежным радыёвяшчаннем.
Паводле
http://wiadomosci.gazeta.pl |