Рэйтынг прызнання Мілінкевіча — 79,2%.
На 15 студзеня рэйтынг прызнання прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча склаў 79,2%. Такія дадзеныя сацыялагічнай службы “Балтик Гэллап” прывёў 23 студзеня кіраўнік штаба адзінага прэтэндэнта Сяргей Калякін. Па яго словах, за апошнія паўтары месяцы гэты паказчык вырас больш чым на 20%.
“Гэта гаворыць аб эфектыўнасці праведзенай аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі палітычнай акцыі ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча”, лічыць спадар Калякін.
Згодна з апытаннем “Балтик Гэллап”, сярод тых, хто бачыў, чытаў альбо чуў аб А.Мілінкевічы, 55%, успрымаюць яго станоўча. Адмоўна да адзінага прэтэндэнта ставяцца 25% рэспандэнтаў. Яшчэ 20% не вызначылі сваё палітычнае стаўленне.
Калі б прэзідэнцкае абранне адбылося на момант апытання, то перамогу на іх атрымаў А.Лукашэнка. За яго, па дадзеных сацыялагічнага даследавання, прагаласавала б 54,6% выбаршчыкаў. За А.Мілінкеіча ў гэты ж дзень — 16,8% грамадзян. гэта на 7,6% больш, чым пры аналагічным апытанне “Балтик Гэллап”, праведзеным у лістападзе 2005 года.
Рэйтынг А.Лукашэнка за гэты час практычна не змяніўся. Бліжэйшы да А.Мілінкевіча канкурэнт сучаснага прэзідэнта — лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін. Згодна з апытаннем “Балтик Гэллап”, мае рэйтынг папулярнасці 2,9%.
БелаПАН |