ПАРЕ выказалася па Беларусі
Навіна №1 з Страсбургу: Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой выказалася за ізаляцыю “рэжыму Лукашэнкі”. “Аднак, калі беларускія ўлады праявяць, альбо заявяць аб падрыхтаванасці наблізіцца да статусу Савета Еўропы у вобласці дэмакратыі і першынства закона, асамблея будзе зноў гатовая адчыніць неабходныя каналы”, — гаворыцца ў дакуменце.
Згодна рэзалюцыі, пад ізаляцыяй лічыцца прыпыненне выдачы віз “большай колькасці чыноўніцтва на высокіх пасадах” Беларусі. Гаворка таксама ідзе аб кроках па замарожванню банкаўскіх рахункаў і іншых фінансавых актываў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго акружэння. У той жа час ПАРЕ прапаноўвае палегчыць выданне віз простым беларускім грамадзянам, і асабіста студэнтам.
Прэс-служба АГП
26 студзеня 2006г. |