Намеснік дзяржсакратара Даніэл Фрыд:
”ЕЗ і ЗША заклікаюць Беларусь правесці прэзідэнцкія выбары шчыра і справядліва”
ЕЗ і ЗША заклікаюць Беларусь правесці прэзідэнцкія выбары шчыра і справядліва. Аб гэтым, выступаючы на тым тыдні ў Балтымары (ЗША), заявіў намеснік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Даніэл Фрыд. “Па беларускім пытанні у ЕЗ і ЗША няма спрэчак”, — падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпартаменту.
Ён таксама падкрэсліў, што падтрымка свабоды з’яўляецца прыярытэтам знешняй палітыкі амерыканскага лідэра Джорджа Буша. Пры гэтым Фрыд падкрэсліў, што Амерыка не можа падтрымліваць свабоду адна, а робіць гэта сумесна з ЕЗ. Так, у ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі краін ЕЗ, на мінулым тыдні прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства ЗША, па яго словах, у прыватнасці, абмяркоўвалі “працісканне ідэалаў свабоды ў Беларусі і іх кансалідацыю на Украіне”.
Таксама ЗША вітаюць запрашэнне для наглядання за выбарамі, якое Беларусь накіравала Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Аб гэтым кажуць у заяве амерыканскай місіі пры АБСЕ у Вене, распаўсюджаным 19 студзеня. У ім таксама з жалем заўважаецца, што Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызначыў Беларускаму Хельсінскаму камітэту “непамерны і незаслужаны” штраф па абвінавачванні ва ўхіленні ад аплаты падаткаў. Там жа адзначаецца, што ЗША працягне падтрымку БХК. Амерыка заклікае суд перагледзіць свае рашэнні, а таксама “у далейшым устрымацца ад пераследавання недзяржаўных арганізацый”.
Місія ЗША пры АБСЕ падкрэсліла важкасць таго, каб, асабіста напярэдадні выбараў, незалежныя арганізацыі, такія як БХК, мелі б магчымасць працаваць.
Паводле БелаПАН
|