Усе паланезы Агінскага ўпершыню сабраныя на адным дыску

24 паланезы, напісаныя нашым вядомым земляком Міхаілам Клеафасам Агінскім выдадзены на адным дыску! Упершыню ў свеце! Гэту падзею гісторыкі і знатакі музыкі назвалі знакавай.

З часу нараджэння Міхаіла Клеафаса прайшло 240 год, але ягоная спадчына да гэтага таіць шмат загадак. Вось і апошні, невядомы, паланез Агінскага быў знойдзены толькі некалькі год таму яго нашчадкам Іво Залускім (ён, дарэчы, і выканаў на фартэпіяна ўсе кампазіцыі дыска) у адным з еўрапейскіх архіваў. Ініцыятарам выпуску CD з поўнай калекцыяй паланезаў Агінскага выступіла Нацыянальная камісія па справах ЮНЭСКА.

— Гэта працяг нашага праекта рэканструкцыі сядзібы Агінскага, — кажа кіраўнік камісіі Уладзімір Шчасны. — не так даўно ЮНЭСКА вылучыла сродкі на карэктаванне праекту рэканструкцыі сядзібы (ён складзены быў больш 20 год таму). Мы — асцярожныя аптымісты і спадзяемся, што да 250-годдзя Міхаіла Клеафаса, якое будзе святкавацца ў 2015 годзе, рэканструкцыйныя працы ў яго сядзібе будуць завершаны.

Выдаўцом дыску выступіла прыватная фірма, а выдаткі па яго выпуску узяў на сябе камерцыйны банк. Добра, што ў пачатку XXI стагоддзя можна зноўку казаць аб лепшых традыцыях мецэнацтва, закладзеных яшчэ паўтараста гадоў таму.

Наступным праектам у гэтым спісе будзе дыск “Музыка дынастыі Агінскіх”, у які будуць унесены творы патомкаў кампазітара. І, канешне, музыка самога Міхаіла Клеафаса.

Паводле “СБ-Беларусь сегодня”

‹‹ на галоўную | у архіў