диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Паслу Беларусі ў Польшчы адмовілі у сустрэчы

24 студзеня ў Польшчы адбыўся беспрэцэдэнтны выпадак. Маршалак Вялікапольскага ваяводства Марэк Возняк (беларускі адпаведнік — старшыня аблвыканкаму) у Познані павінен быў сустрэцца з паслом Беларусі ў Польшчы Паўлам Латушкам у 12.30 у будынку маршалкоўскай управы. Сустрэча не адбылася, маршалак адмовіўся ад запланаванай раней сустрэчы, а замест гэтага сустрэўся з беларускімі актывістамі, якія мелі намер наладзіць пікет пратэсту каля месца сустрэчы маршалка і пасла.

Паводле намесніка дырэктара палітычнага кабінету маршалка Крыстыны Чайкі, ініцыятарам сустрэчы быў беларускі бок. Сёння ў Познані пачаўся буйны будаўнічы кірмаш “Будма”, у якім бяруць удзел і беларускія фірмы, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з польскімі партнёрамі. Гэтаму, паводле спадарыні Чайкі, і павінна была быць прысвечана сустрэча.

“Спатканне ні ў якім разе ня мела б палітычнага характару, — кажа спадарыня Крыстына.— Але калі мы даведаліся, што супраць гэтай сустрэчы плануецца правесці пікет, спадар маршалак вырашыў адмовіцца ад спаткання з паслом. Ён заявіў, што не хацеў, каб тыя людзі, якія ладзілі акцыю пратэсту, мелі праблемы з паліцыяй. Калі пачаліся пытанні, чаму было прынятае такое рашэнне, дык спадар маршалак вырашыў прыняць гасцей”.

Між тым, паводле польскага заканадаўства, на вулічныя акцыі, у якіх бяруць удзел менш чым 15 чалавек, ніякі дазвол ці папярэдняе ўзгадненне з уладамі не патрэбныя, а да ваяводскай управы прышлі менш за 15 асобаў, таму паліцыя ня мела б законных падстаў каб спыніць акцыю.

Адным з сённяшніх гасцей маршалка Марка Возняка быў Віталь Воранаў з Беларускага культурна-асветніцкага цэнтру ў Познані — паводле ягоных словаў, праблемы з паліцыяй гэта толькі афіцыйнае, дыпламатычнае тлумачэнне. Гэтая арганізацыя, а таксама некалькі іншых, калі даведаліся пра сустрэчу маршалка з беларускім паслом, вырашылі правесці акцыю пратэсту. Паводле спадара Воранава, тое, што маршалак адмовіўся ад сустрэчы з паслом, але прыняў беларускіх актывістаў, вельмі сімвалічна.

Віталь Воранаў пракаментаваў гэта так: “Нечакана нас запрасіў спадар маршалак. Ён адмовіўся ад сустрэчы з амбасадарам, але прыняў прадстаўнікоў Беларускага культурна-асветніцкага цэнтру. Пытаўся пра тое, чым мы займаемся, як можа дапамагчы ў будучым. Маршалак сказаў, што ён асабіста быў на Майдане ў Кіеве і жадае беларусам, каб у нас адбылося тое ж самае. Тое, што спадар Возняк прыняў замест пасла прадстаўнікоў беларускай арганізацыі, якая стаіць у выразнай апазіцыі да цяперашніх уладаў, гэта вельмі сімвалічна і важна для нас”.

Аляксей Дзікавіцкі
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович