Віцебск скрозь стагоддзі
27 студзеня ў 18.00 (пятніца), у канферэнц-зале Дома Сяброўства Народаў Іркуцка (па адрасе вул. Леніна 54) пройдзе сустрэча сяброў літаратурна-гістарычнага клуба “Спадчына”, Іркуцкага Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага. Абвешчаная тэма — “Віцебск скрозь стагоддзі…”
Адбудзецца свайго роду рэканструкцыя гісторыі існавання аднаго з самых буйных гарадоў Беларусі. Будуць узгаданы вядомыя беларускія культурна-грамадскія дзеячы, такія, напрыклад, як Уладзімір Караткевіч і іншыя.
Адной з самых цудоўных частак сустрэчы будзе прэзентацыя непараўнальнай карціны “Другі палёт над Віцебскам” Уладзімера Багданава. З аўтарам таксама запланавана бяседа, пад час якой ён распавядзе пра сваю творчасць і адкажа на пытанні зацікаўленых.
Калі ў вас узнікла пытанне па назве карціны: “Чаму другі палёт?”, то адкажам, што “Першы палёт над Віцебскам” быў напісаны сусветнавядомым віцебскім мастаком Маркам Шагалам. Спадар Уладзімер Багданаў з вялікай павагай ставіцца да Марка Шагала, але мае свой асобы погляд на родны горад. Гэта і адлюстравана ў яго творчасці.
На гэты ж вечар, іркуцкая паэтэса, ураджэнка зямлі Віцебскай — Кацярына Агаркава — прачытае вершы, прысвечаныя сваёй Радзіме і вялікім суайчыннікам.
Кожны госць — жаданы госць. Вас чакаюць на сустрэчы і будуць Вам вельмі ўдзячны, калі вы прыйдзіце.
Вольга Галанава, каардынатар
Літаратурна-гістарычнага клуба “Спадчына”
|