Навіны ад беларусаў Літвы
8 студзеня гэтага года, у Таварыстве Беларускай Культуры у Літве адбылася справаздачная выбарчая канферэнцыя. Па выніках галасавання ў Раду абрана больш паловы новых сяброў. Рада будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў. Склад Рады: Васіль Акуневіч, Крысціна Балаховіч, Вацлаў Гулбіновіч, Сяргей Карабах, Валерый Масюк, Хвёдар Нюнька, Валерый Радукевіч, Аляксандр Трусаў.
Старшынёй абраны Хвёдар Нюнька, намеснікі: Васіль Акуневіч і Валерый Масюк.
Хведар Нюнька — актыўны беларускі грамадcка-культурны дзеяч Віленскага краю, быў абраны старшынёю Таварыства быў у 1989 годзе. Вялікая заслуга спадара Хведара ў тым, што з самага пачатку ўтварэння ТБК, у Раду ўвайшлі людзі, вядомыя ў літоўскім грамадстве, нашчадкі беларускай інтэлігенцыі пачатку XX стагодздзя - Лявон і Юрка Луцкевічы, Лявон Кароль, Яраслаў Станкевіч, Сяргей Карабач, Мікола Рулінскі. У 1997 г. сп. Нюнька ўвайшоў у Прэзідыум Рады БНР у Нью-Ёрку, сябра Беларускага Народнага Фронту. Актыўна адстойвае пазіцыю адраджэння і захавання беларускасці ў Літве.
Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”»
|