Электронная “Паўлінка”
Праект “Паўлінка” падрыхтаваны для аматараў беларускай нацыянальнай культуры ва ўсім свеце. Гэта электронная энцыклапедыя па адной з найбольш яскравых культурных з’яў XX стагоддзя — п’есе класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
У склад электроннай энцыклапедыі ўваходзяць:
— відэаверсія спектакля “Пaўлінка” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск) ў пастаноўцы 2005 г. (Складаецца з дзвюх частак. Здымкі праводзіліся на аўтэнтычным спектаклі пры актыўным удзеле гледачоў, каб дасягнуць непаўторнай атмасферы відовішча і “жывога” ўспрымання.);
– 64 рарытэтныя дакументы, прысвечаныя тэатру, п’есе і спектаклю;
– 315 фотаздымкаў сцэн са спектакля, акцёраў – выканаўцаў галоўных роляў;
– біяграфіі акцёраў і рэжысёраў пастаноўкі некалькіx пакаленняў;
– арыгінальны тэкст п’еcы на беларускай мове.
Падборка песень і фальклорных кампазіцый у выкананні музычных калектываў Беларусі падрыхтавана спецыяльна для гэтага выдання.
Упершыню “Паўлінка” была пастаўлена ў Вільні ў 1913 г., а 17 верасня 1920 г. прэм'ера камедыі адбылася ў Беларускім дзяржаўным тэатры ў Мінску. Спектакль не сыходзіць са сцэны і традыцыйна распачынае новыя тэатральныя сезоны; гэта сімвал тэатра і ўсяго нацыянальнага мастацтва. У спектаклі “Паўлінка” іграла цэлае сузор’е выдатных артыстаў беларускай сцэны, праз кожную ролю прайшло некалькі пакаленняў акцёраў. “Паўлінка” ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі, стаўшы яе класікай.
Кампанія “Медыум” выказвае свае падзякі калектыву і кіраўніцтву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы за прадстаўленыя матэрыялы. Дзякуем супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску за дапамогу ў рабоце над праектам і прадстаўленыя матэрыялы. Асабістая падзяка народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу за артыкул пра Янку Купалу.
Па пытаннях набыцця Вы можаце звязацца з кампаніяй “Медыум”, праз іх сайт www.amedium.ru, альбо e-mail info@amedium.ru .
Кампанія “Медыум”
www.amedium.ru, info@amedium.ru

|