Вольныя СМІ Еўропы змагаюцца за беларускія прасторы....

Прэсавая сакратарка Еўракамісіі Эма Удвін паведаміла пра тое, што зараз ідзе праца над тэндэрам дзеля стварэння на сродкі Еўракамісіі новай радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на Беларусь. Яна пацвердзіла, што ў гэтым месяцы будзе прынятае рашэнне наконт кандыдата на новы кантракт вяшчання на Беларусь. Такім чынам гэта адбудзецца праз тыдзень ці два. Плануюцца адмысловыя тэле- і радыёпраграмы, прысвечаныя выбарам, вяшчанне пачнецца да выбараў.

У тэндэры на стварэнне новага радыё для Беларусі прымалі ўдзел літоўскі Цэнтр пераходнай дэмакратыі ў кансорцыуме з украінскай тэлерадыёкампаніяй "NBM" (5-ы канал) і беларускай фундацыяй падтрымкі інавацыйных даследаванняў, нямецкая прыватная фірма "Media Consulta" ў кансорцыуме з расейскім тэлеканалам "Цэнтар ТВ", латвійскае радыё "SWH", Польская тэлевізія ў кансорцыуме з "Радыё Беласток". Дзеля ўсіх удзельнікаў быў час падрыхтавацца, конкурс на лепшы праект замежнага тэлерадыёвяшчання для Беларусі быў аб’яўлены Еўракамісіяй у верасні 2005 году. Еўракамісія плануе выдзеліць на гэты медыйны праект два мільёны еўра.

“Gazeta Wyborcza” i “Rzeczpospolita”, са спасылкай на Еўрапейскую камісію, адзначылі, што сярод чатырох кампаніяў, якія выйгралі першы этап тэндэру на еўразвязаўскае фінансаванне, ёсць таксама кансорцыум Польскага грамадскага тэлебачання і Радыё Беласток.

Паводле www.svaboda.org ;
baj.ru
‹‹ на галоўную | у архіў