Новыя змены, пад кіраўніцтвам прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 9 студзеня шэраг новых кадравых рашэнняў. Аб гэтым паведамілі Прэс-служба і Адміністрацыя прэзідэнта.
Напрыклад, Мікалай Іванчанка вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.
Уладзімір Сінякоў вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Менскай вобласці. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас прызначыў яго кіраўніком галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.
Алег Праляскоўскі, які быў вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 4 студзеня, прызначаны памочнікам прэзідэнта — кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
Паводле http://president.gov.by;
БелТА.
|