На Украіне змена ўлады

Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм’ер-міністра Украіны Юрыя Еханурава і ўвесь састаў Кабінета Міністраў. “За” прагаласавалі 250 дэпутатаў, прадстаўнікі Партый рэгіёнаў, СДПУ (о), КПУ, БЮТ, Народнай парыі Літвіна.

Таксама Вярхоўная Рада падтрымала пастанаўленне аб стварэнні следчай камісіі дзеля праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці “Нафтагаза Украіны”, кадравай палітыкі кампаніі і ўмоў забеспячэння Украіны газам на 2006 год. Пастанову падтрымалі 218 дэпутатаў. Разам з тым, дэпутаты аднагалосна падтрымалі пастанаўленне аб мараторыі на павышэнне кошту за газ для насельніцтва — 386 галасоў.

Спаслаўшыся на артыкул 87.п.12., Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку Юрыя Еханурава і ўвесь склад Кабінета Міністраў, але згодна пастанаўленню Кабмін будзе выконваць свае абавязкі пакуль не будзе сфарміраваны новы ўрад.

Юрый Еханураў лічыць, што яго звальненне з пасады прэм’ер-міністра і адстаўка ўрада добра паўплывае на рэйтынг выбарчага блоку “Наша Украіна”. Аб гэтым ён заявіў журналістам у такой форме: “Лічу, што дакладна, у нас народ любіць пакрыўджаных”. Еханураў таксама назваў гэта рашэнне Вярхоўнай Рады Украіны “палітычнай расправай, якая не будзе мець юрыдычнай будучыні”.

Па словах народнага дэпутату Украіны Сцяпана Хмары, сённяшняй адстаўкі ўрада трэба было чакаць таму, што “некаторыя сілы, якія канспіраваліся пад “аранжавых” сёння знялі з сябе апошнюю маску... Цімашэнка гатовая пайсці на любую дэстабілізацыю, чым бы гэта не пагражала Украіне, дзеля сваіх асабістых інтарэсаў, і тое, што яна гуляе ў адну гульню з пуцінскім кіраўніцтвам у Маскве..., мне гэта даўно было зразумела”. Па яго словах, да гэтага сфарміраваны Урад будзе дзейнічаць, але як выконваючы абавязкі, а “новае кіраўніцтва сфарміраваць магчыма, па новай Канстытуцыі, толькі пасля Парламенцкіх выбараў”.

Сяргей Головатый, якога Вярхоўная Рада звольніла з пасады міністра юстыцыі Украіны, заяўляе, што парламент пакуль не мае паўнамоцтваў сфарміраваць урад.

Паводле www.ПРАВДА.com.ua, proUA
‹‹ на галоўную | у архіў