Юбілеі 2006 года
:: 890 год (1116 г.) з першых летапісных узгадкаў пра г. Слуцк, захоп Слуцка мінскім князем Глебам Усеслававічам.
:: 845 год (1161 г.) з часу пабудовы Спаса-Ефрасіньеўскага саборнага храма ў Полацу па замове Ефрасінні Полацкай (пачатак у 1152 годзе).
:: 845 год (1161 г.) як полацкі майстар Богша (у хрышчэнні Лазар) па замове Ефрасінні Полацкай стварыў для Спаскай царквы Крыж – святыню Полацкай зямлі (у 1941 годзе бясследна знік з Магілёва, у 1997 г. па ініцыятыве МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” створана копія, якая захоўваецца ў Спаса-Еўфрасіньеўскай царкве).
:: 835 год (1171 г.) таму быў створаны манументальны помнік эпіграфіі – Рагвалодаў камень – вялізны валун, на якім выбіты крыж і надпіс.
:: 765 (1241 год) прайшло з часу заснавання праваслаўнай епархіі ў г. Пінску.
:: 690 год (1316 г.) горад Наваградак з’яўляецца цэнтрам Кіеўскай (Літоўска-Наваградскай) мітраполіі.
:: 620 год таму (у 1386 годзе) быў заснаваны адзін з першых у Беларусі касцёл у пасяленні Гайна (Лагойскі раён) вялікім князям ВКЛ Вітаўтам.
:: 620 год (у 1386 годзе) адлічваецца з пачатку персанальнай уніі ВКЛ і Польскага каралеўства, пачатка праўлення дынастыі Ягелонаў.
:: 615 год таму (1391 г.) Горадня атрымала права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву.
:: 605 год (1401 г. 18 студзеня, 11 сакавіка) як была заключана Віленска-Радамская ўнія паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам.
:: 565 год (1441 г.) таму Слуцку было прадстаўлена Магдэбургскае права.
:: 500 год (1506 г.) таму адбылася Клецкая бітва падчас якой сямітысячнае войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага перамагло крымскіх татар.
:: 500 год таму (1506 г.) было ўтворана Віцебскае ваяводства.
:: У гэты ж 1506 год распачалося будаўніцтва замка ў мястэчку Мір (скончылася ў 1510 годзе).
:: 495 год (1511 г.) таму Наваградку прадстаўлена Магдэбургскае права.
:: 485-484 гады (1521 –1522гг.) як Беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі стварыў паэму “Песня пра зубра”.
:: 460 год (1546 год) прайшло з дня нараджэння Федара Еўлашоўскага (памёр у 1619 г.) – беларускага дзяржаўнага дзеяча і пісьменніка, аўтара помніка мемарыяльнай літаратуры, г. зв. дыярыўша Еўлашоўскага.
:: 445 год (1561 г.) як атрымаў няпоўнае Магдэбургскага права Магілёў.
:: 440 год (1566 г. 11 сакавіка) таму быў зацверджаны Статут ВКЛ.
:: 440 год таму (1566 г.) было створана Берасцейскае ваяводства і адчынена ў Брэсце першая аптэка (адна з самых старажытных у Беларусі).
:: 425 год (1581 г.) з часу стварэння Галоўнага Літоўскага трыбунала – вышэйшага апеляцыйнага органа ў ВКЛ.
:: 425 год (1581 г.) адзначае Полацкі Езуіцкі калегіум, якому былі падпарадкаваны ўсе езуіцкія школы.
:: 420 год (8 кастрычніка 1586) была выдадзена (у Вільні) першая друкаваная граматыка беларускай мовы.
:: 415 год (12 студзеня 1591 г.) як Менск атрымаў гарадскі герб.
:: 410 год (6 кастрычніка 1596 г.) адбылася Берасцейская царкоўная ўнія — зацвердзіла аб’яднанне праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла на ўмовах прызнання вяршэнства Папы Рымскага і догматаў каталіцкай царквы з захаваннем праваслаўных абрадаў, богаслужэння і пропаведзі на роднай мове; стварэнне ў Беларусі ўніяцкай царквы.
:: 410 год таму (1596 год) у Віленскай тыпаграфіі былі выдадзены “Буквар” і “Граматыка Славеньска” Лаўрэнція Зізанія.
:: 385 год (7 верасня 1621 г.) прайшло ад Хацінскай бітвы, падчас якой войсі Рэчы Паспалітай разграмілі турэцкую армію.
:: 360 год (1646 г.) выдадзены “Дыяруш” (“Дзённік”) Афанасія Філіповіча (які прылічаны царквою да ліку святых). На “Дзённіку” фактычна завяршылася развіццё ў Беларусі палемічнай літаратуры.
:: 355 год таму (1651 г.) было заключана Белацаркоўнае мірнае пагадненне паміж гетманам Украіны Б. Хмяльніцкім і прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай, паводле якога з тэрыторыі Беларусі выведзены ўсе казацкія войскі.
:: 355 год (1651 г.) распачата будаўніцтва ў Пінску калегіі езуітаў — помнік архітэктуры стылю барока (скончана ў 1714 годзе).
:: 350 год (24 кастрычніка 1656 г.) таму было заключана Віленскае перамір'е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, падчас вайны 1654-1667 гг.
:: 350 год (1656 г.) таму ў Полацкай брацкай школе распачаў сваю дзейнасць Сімеон Полацкі.
:: 320 год (16 мая 1686 г.) ад падпісання “Вечнага міру” паміж Расіяй і Рэчай Паспалітаю, адпаведна якому да Расіі адышлі Смаленскія землі і г. Кіеў.
:: 305 год (1701 г.) у Беніцы (Маладзечанскі раён) завяршылася будаўніцтва Троіцкага касцёла бернардынцаў — зараз ён помнік архітэктуры позняга барока.
:: 290 год (1716 г.) будзе адзначацца Віленскай канфедэрацыі літоўскай і беларускай шляхты, якая далучылася да Тарнагародскай канфедэрацыі 1715 года і выступіла супраць караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ Моцнага.
:: 280 год таму (у 1726 годзе) у Гродна была пабудавана зала сеймаў.
:: 285 год (1721 год) прайшло ад заканчэння Паўночнай вайны паміж Расійскай імперыяй і Рэччу Паспалітай.
:: 260 год (4 лютага 1746 г.) ад нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года (памёр у 1817 годзе).
:: 255 год таму (1751 г.) завершана пабудова Каралеўскага палаца (Новы замак) у Гродна.
:: 220 год (23 снежня 1786 г.) адзначаецца са дня нараджэння Вінцэнта Равінскага, аўтара паэмы “Энеіда навыварат”.
:: 215 год (3 траўня 1791 г.) прайшло ад Сойму Рэчы Паспалітай , на якім была зацверджана першая Канстытуцыя ў Еўропе, другая пасля ЗША .
:: 210 год (7 ліпеня 1796 г.) як нарадзіўся беларуска-польскі паэт Ян Чачот (памёр у 1847 г.).
:: 210 год таму (26 снежня 1796 года) была створана Беларуская губерня (праіснавала да 1802 года).
:: Тады ж, 210 год таму (1796 годзе) пачалося выданне ў Гродна газеты “Кур’ер Літоўскі” (“Kurier Litewski”), выдавалася да 1840 года, пераважна ў Вільні.
:: 205 год таму, 21 верасня 1801 года, была створана Гарадзенская губерня (замест ліквідаванай Літоўскай).
:: 200 год (17 лютага 1806 г.) з дня нараджэння Канстанціна Тышкевіча, заснавальніка археалогіі ў Беларусі (памёр у 1868 г.).
:: 185 год таму (у 1821 годзе) нарадзіўся расійскі пісьменнік беларускага паходжання — Фёдар Дастаеўскі.
:: 175 год (1831 г.) адзначаецца 8 кастрычніка з дня нараджэння беларускага скрыпача і кампазітара Міхаіла Ельскіага (памёр у 1904 г.).
:: 175 год таму (1831 г.) быў закрыты Віленскі ўніверсітэт — адзіная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова.
:: 170 год (1836 г.) з часу стварэння ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства” (заснавальнік Ф. Савіч), выступалі супраць прыгонніцтва і самаўладдзя, за рэспубліканскі лад.
:: 165 год (6 чэрвеня 1841 г.) як нарадзілася беларуская пісьменніца Элаіза Ажэшка (памерла ў 1910 годзе).
:: 155 год таму, 27 сакавіка 1851 года нарадзіўся беларускі гісторык-краязнаўца і археограф Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (памёр у 1924 годзе).
:: 145 год (1 студзеня 1861 г.) са дня нараджэння Еўстафія Карскага, філолага-славяніста, заснавальніка беларускай навуковай філалогіі.
:: 145 год (28 жніўня 1861 г.) ад нараджэння Ігната Буйніцкага, беларускага тэатральнага дзеяча, бацькі беларускага тэатра.
:: 140 год (15 ліпеня 1876 г.) прайшло ад нараджэння беларускай паэткі-рэвалюцыянеркі, адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады – Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
:: 130 год (1886 г.) споўніцца 8 лютага з дня нараджэння беларускага гісторыка Васіля Дружчыца.
:: 130 год (23 сакавіка 1886 г.) як нарадзіўся беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля.
:: 130 год таму, 2 снежня 1886 года, нарадзіўся аўтар музыкі гімна “Магутны Божа”, Мікола Равенскі.
:: 125 год (9 снежня 1891 г.) святкуем са дня нараджэння Максіма Багдановіча.
:: 120 год (5 сакавіка 1896 г.) таму нарадзіўся Кандрат Крапіва (К.К. Атраховіч), народны пісьменнік Беларусі, драматург і баснапісец.
:: 120 год (1896 г.) споўніцца 18 ліпеня з дня нараджэння слонімскага кампазітара і хормайстра Антона Валынчыка.
::
:: 100 год (14 лютага 1906 г.) са дня нараджэння Мікалая Улашчыка.
:: 100 год (14 верасня 1906 г.) як пабачыў свет першы нумар легальнай беларускай газеты “Наша доля” ў Вільні.
:: 100 год (10 лістапада 1906 г.) таму ў Вільні выйшаў першы нумар газеты “Наша Ніва”.
:: 90 год (1916 г.) таму, 15 лютага, у Вільні, выйшаў першы нумар газеты “Гоман”.
:: 85 год (18 сакавіка 1921 г.) таму падпісана Рыжская мірная дамова.
:: 85 год (29 красавіка 1921 г.) прайшло з дня нараджэння Міколы Ермаловіча.
:: 85 год (11 ліпеня 1921 г.) ад заснавання ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (адчынены 30 кастрычніка) – галоўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
:: 85 год (1921 г.) ад стварэння ў Латвіі беларускай культурна-асветніцкай суполкі “Бацькаўшчына” (яго кіраўніцтва размяшчаліся да 1925 года ў г. Дзвінску).
:: 80 год (7 красавіка 1926 г.) як заснавана Таварыства культурных сувязяў Савецкай Беларусі з замежжам.
:: 80 год (9 жніўня 1926 г.) з дня нараджэння Янкі Запрудніка, выбітнага прадстаўніка беларускай дыяспары ў ЗША, навукоўца, аднаго з заснавальнікаў Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью Ёрку.
:: 75 год (30 верасня 1931 г.) прайшло, як нарадзіўся беларускі пісьменнік Ніл Гілевіч.
:: 70 год (28 жніўня 1936 г.) ад нараджэння Генадзя Бураўкіна, выбітнага беларускага пісьменніка.
:: 65 год (22 чэрвеня 1941 г.) ад пачатку Вялікай Айчынай вайны.
:: 65 год (9 лістапада 1941 года) прайшло з часу расстрэлу ў Барысаве гестапаўцамі беларускага ксяндза Генрыха Глябовіча.
:: 60 год таму, 9 красавіка 1946 года, ў Нямеччыне было створана беларускае літаратурнае аб’яднанне “Шыпшына”.
:: 60 год (лістапад 1946 г.) з заснавання ў Англіі нацыянальнай арганізацыі “Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі” (праведзена 59 з’ездаў, выдавалі часопісы “Беларус на чужыне”, “На шляху”, “Божым шляхам”)
:: 55 год (1951 г.) ад часу стварэння Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі.
:: 55 год (16 снежня 1951 г.) таму быў створаны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку.
:: 50 год (13 жніўня 1956 г.) як памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас.
:: 45 год таму, 29 лістапада 1961 года, быў узарваны Гарадзенскі фарны касцёл.
:: 35 год таму, 15 траўня 1971 года, ў Лондане адчынілася беларуская бібліятэка імя Францішкі Скарыны — унікальны збор літаратуры з Беларусі і пра Беларусь. Кіруе бібліятэкай айцец Аляксандр Надсан.
:: 20 год (1986 г.) спаўняецца 20 траўня з першага публічнага свята, якое адбылося ў Менску, ў Траецкім прадмесці і называлася “Гуканне вясны”.
:: 15 год (студзень 1991 г.) таму, у г. Кліўлендзе (ЗША) выйшаў першы нумар беларуска-амерыканскага часопісу “Полацак”
:: 15 год (25 жніўня 1991 г.) як нададзены статус Канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 г.
:: 15 год з 23 кастрычніка 1991 года, як афіцыйна распушчаны КГБ СССР.
:: 15 год (29 снежня 1991 г.) з дня дзяржаўнай рэгістрацыі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|