Палітыка Польшчы да Беларусі зменіцца
Саветнік мэрыі Варшавы па пытаннях Беларусі Марык Буцько ўпэўнены, што палітыка новых польскіх уладаў у дачыненні да афіцыйнага Мінска будзе прынцыпова адрознівацца ад палітыкі папярэдняга кіраўніцтва, і, магчыма будзе больш жорсткай і катэгарычнай.
“У сённяшніх польскіх уладаў няма ніякіх ілюзій наконт падтрымкі рэжыму Лукашэнкі”, — заявіў Буцько у інтэрв’ю Нямецкай хвалі.
Саветнік мэрыі Варшавы па пытаннях Беларусі Марык Буцько упэўнены, што дэмакратычны выбар беларусаў залежыць у першую чаргу ад саміх беларусаў, але, разам з тым, і краіны Еўропы не павінны забываць аб сваім удзеле ў дэмакратычным жыцці Беларусі.
Па яго меркаванні, адным з галоўных напрамкаў у гэтым дачыненні, з боку Польшчы павінна стаць інфармацыйная падтрымка. Яна можа выражацца і праз арганізацыю незалежнай радыётрансляцыі на Беларусь, і ў спецыяльных праграмах для грамадства, і ў інфармацыйнай кампаніі ў польскіх мас-медыях.
“Я лічу, што рана альбо позна не толькі Польшча, але і Еўразвяз прыйдуць да разумення таго, што ёсць толькі адзін рэальны інструмент ціску на беларускі рэжым — эканамічныя санкцыі, эмбарга на экспарт беларускіх тавараў у ЕС. І калі Еўразвяз і Польшча не адчуюць ніякіх страт у гэтай сувязі, то эканоміка Беларусі без гандлю з Еўропай і, асабіста, з Польшчай існаваць не зможа — на працягу 3-4 месяцаў яна апынецца ў крызіснай сітуацыі. А гэта адлюструецца і на палітычнай сітуацыі ў Беларусі”, — падкрэсліў саветнік мэрыі.
Адной з важкіх складаючых дапамогі грамадскасці Беларусі Марык Буцько назваў таксама ўвядзенне бясплатных віз дзеля грамадзян Беларусі. Акрамя гэтага, удакладніў Буцько, такі крок дапамог бы зламаць стэрэатып, навязаны афіцыйнай беларускай прапагандай, аб тым, што Польшча ў дачыненні Беларусі, быццам, праводзіць несяброўскую палітыку.
Што датычыцца будучага прэзідэнцкага абрання ў Беларусі, то суразмоўца лічыць вельмі важкім, каб у іх прынялі ўдзел як мага больш незалежных наглядальнікаў. І Польшча будзе рабіць дзеля гэтага усё магчымае.
“Я спадзяюся, што МЗС Польшчы будзе ўсімі сіламі спрыяць, каб на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 сакавіка прыехала максімальная колькасць незалежных наглядальнікаў. Вопыт падобных кампаній паказвае, што чым больш незалежных наглядальнікаў — тым менш магчымасцяў дзеля фальсіфікацый, — заўважыў Марык Буцько.
Паводле АФН,
news.tut.by
|