Удзельнічайце ў конкурсах!

Інстытут Роберта Шумана распачынае новую серыю курсаў “Медыі і Палітыка”. Яны пройдуць ў сакавіку 2006 г. Навучальная праграма арганізуецца для палітычных дзеячаў Хрысціянска-Дэмакратычнага/Кансерватыўнага накірунку, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі такіх краінаў як Албанія, Беларусь, Боснія-Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Македонія, Малдова, Румынія, Расія, Сербія-Чарнагорыя, Турцыя і Украіна. Досвед у сувязях з грамадскасцю з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў навучанні.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама форму заяўкі і неабходную форму CV замаўляйце па каардынатах: Robert Schuman Institute; H – 1123 Budapest, Alkotas u.5 HUNGARY; Phone: +36-1-202 0000; +36-1-214 1320; Fax: +36-1-201-8985; e-mail: schuman.institute@axelero.hu

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Варшаўскім Універсітэце абвяшчае конкурс на 20 дадатковых стыпендый для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Калінінградскай вобласці РФ. Пакет дакументаў прымаецца да 15 студзеня.

Стыпендыя прызначаная на адбыццё гадавога курсу па паліталогіі пры Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Варшаўскім Універсітэце ад 1 сакавіка да 31 снежня 2006 г. У мовы атрымання стыпендыі, а таксама патрабаванні для кандыдатаў глядзіце на сайце www.uw.edu.pl.

Таксама даведацца аб гэтых конкурсах Вы можаце на сайце Асамблеі www.belngo.info; ngo@belngo.info, ці па тэлефоне 206 59 09
‹‹ на галоўную | у архіў