Беларускія Каляды ў Прыбайкалле

Ужо на працягу 10 год беларусы Прыбайкалля праводзяць Каляды ў адпаведнасці са старымі славянскімі традыцыямі. Рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне “Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага” з часу заснавання ў 1996 годзе паставіла сваёй мэтай адраджэнне, захаванне і развіццё беларускіх нацыянальных традыцый, абрадаў і рамёстваў.

Калі жадаеце прыняць удзел у сапраўдных беларускіх Калядах, то запрашайце да сябе Маладзёвы клуб “Крывічы”, якія ужо трэці год запар практыкуе калядаванне ў хаце па замове. З 25 снежня па 7 студзеня Вы можаце запрасіць іх да сябе. Вясёлае забаўляльнае відовішча з аднаго боку і вялікі паток лепшых пажаданняў з другога.

Калядны абрад у Вашай хаце зойме 15-20 хвілін. Але за гэты час Вы зможаце дакрануцца да дзіўнага свету нашых продкаў.

А 7 студзеня Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага распачынае а 13-й гадзіне агульную сустрэчу — свята “Каляды-2006”, якая адбудзецца ў сярэдняй школе № 65. Запрашаюцца ўсе удзельнікі Таварыства з сем’ямі і сябрамі. У праграме запланаваны святочны канцэрт, застолле, і нацыянальная беларуская дыскатэка.

Паводле інфармацыі ад Алега Рудакова,старшыні ІТБК
‹‹ на галоўную | у архіў